Зачыніць
Альбом Лявона Вольскага «Psychasamatyka» на двух CDАльбом Лявона Вольскага «Psychasamatyka» на двух CDАльбом Лявона Вольскага «Psychasamatyka» на двух CD

Альбом Лявона Вольскага «Psychasamatyka» на двух CD

1700 1500руб.
Код тавара: 436

Новы альбом Лявона Вольскага «Psychasamatyka» складаецца з 16 песень, падзеленых на дзве цалкам розныя па гучанні часткі: «Горад» і «Лес».

У краўдфандынгавай кампаніі альбома ўзялі ўдзел больш за 600 чалавек з 30 краін свету. Бясплатна альбом можна паслухаць на сайце lavonvolski.com, а ў нашай краме набыць дыск і, такім чынам, падтрымаць музыкаў.

– Гэты альбом для мяне нязвыкла асабісты. Шмат у якіх песнях сканцэнтраваныя вельмі асабістыя думкі, пачуцці, эмоцыі і перажыванні, – распавядае Лявон Вольскі. – У ім шмат новага для мяне – у падыходзе да тэксту, мелодыі, гармоніі. І, разам з тым, шмат майго традыцыйнага. Так атрымалася, што «Psychasamatyka» – гэта водападзел паміж тым, што было і тым, што (спадзяюся!) будзе. А яшчэ дзве паловы альбому, дзве плыткі – гэта і дзве паловы беларуса: Каляды і Раство, Новы год і стары Новы год, Вялікдзень і Пасха, паганства і хрысціанства. Два бакі аднаго медалю, дзве душы.

Уся студыйная праца была зроблена ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам, які таксама адказваў за мінулы альбом Вольскага «Грамадазнаўства» (2014). Менавіта ён і запрапанаваў Лявону канцэпцыю з двух альбомаў у адным. Менавіта так, на двух CD, надрукаваны фізічны наклад дыска «Psychasamatyka».

+
-
У кошык
Набыць у адзін клік
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Выцімайка мужчынская белая «Лясун»
2500 руб.

Белая мужчынская цішотка з прынтом алічбаванай традыцыйнай беларускай выцінанкі міфалагічнага народнага вобразу «Лясуна».

Швэдар з выцінанкай «Лясун»
6000 руб5000руб.

Шэры (меланжавы) швэдар з прынтом алічбаванай традыцыйнай беларускай выцінанкі міфалагічнага народнага вобразу «Лясуна».

Дадаць у кошык
Вялікі бела-чырвона-белы сцяг (75*150 см)
2000руб.

Гістарычны сцяг Беларусі і дзяржаўны сімвал Рэспублікі Беларусь з 19 верасня 1991 г. да 14 траўня 1995 г., адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.