Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»
Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»

Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»

Код тавара: 460

Новая кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» багата аздобленая малюнкамі выбітнага беларуская мастака Паўла Татарнікава.

Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў — чатыры. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта «Краіна Беларусь» для дзяцей і падлеткаў.

Кніга такога мастацкага ўзроўню — сярод унікальных ў свеце, не гаворачы пра Беларусь.

Зараз вашай увазе прадстаўлена першая кніга, якая сканчваецца паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, пасля паражэння якога Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Наогул кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.

Цяпер ідзе праца над другой часткай. 

Кніга мае вялікі фармат (21,8 на 29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку.

Прадмова Уладзіміра Арлова да кнігі

Дарагія чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу. Такое выданне, прысвечанае мінуламу Беларусі і адрасаванае найперш юным чытачам, з’явілася ўпершыню. Яно выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.

Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя старажытнабеларускія княствы – Смаленскае і Тураўскае, а затым – у Вялікае Княства Літоўскае.

У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кнігі.

Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, сярод якіх вялікія князі Альгерд і Вітаўт, канцлер Леў Сапега, найвышэйшыя гетманы Канстанцін Астрожскі, Ян Кароль Хадкевіч і Януш Радзівіл, паэт Мікола Гусоўскі і вынаходнік Казімір Семяновіч, асветнікі Сімяон Полацкі і Галляш Капіевіч, паўстанцкія правадыры Тадэвуш Касцюшка і Якуб Ясінскі.

Кніга прывядзе вас у палац магната і ў хату простага беларуса-ліцьвіна. Яна дазволіць стаць поплеч з абаронцамі Айчыны на палях Грунвальдскай, Клецкай, Аршанскай бітваў. Дасць магчымасць наведаць рыцарскі турнір у Вільні і зазірнуць у друкарню Францішка Скарыны.

Вы даведаецеся, як выглядалі старадаўнія беларускія гарады, якія непазнавальна змянілі сваё аблічча. Усё гэта сталася магчымым дзякуючы надзвычай багатаму ілюстраванню кнігі. Змешчаныя на яе старонках малюнкі і найперш панарамныя ілюстрацыі-разгорты – не плён фантазіі мастака. Каб зрабіць іх, трэба было вывучаць раскопкі гарадоў і замкаў, музейныя рэчы, архітэктурныя планы, старадаўнія гравюры, раіцца з спецыялістамі ў ваеннай гісторыі і даўнейшай культуры.

Разам з мастаком вы падыдзеце да толькі што збудаванага ў Полацку Сафійскага сабора, спыніцеся перад Магілёўскай ратушай і знакамітай Мікалаеўскай царквой у Берасці, наведаеце легендарныя Наваградскі, Крэўскі, Гарадзенскі і Смалянскі замкі. Кніга падаруе вам дотык да жывой беларускай гісторыі.

5500руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 4286 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга Ул. Арлова і Зм. Герасімовіча «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае»
5500руб.

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту кніга, яна распавядае пра найцікавейшую эпоху нашай Радзімы — Вялікае Княства Літоўскае.

Дадаць у кошык
Кніга Ул. Арлова і Зм. Герасімовіча «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя»
5500руб.

Беларускамоўнае выданне кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» ўводзіць у свет мінуўшчыны Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя.

Дадаць у кошык
Кніга Ул. Арлова і Зм. Герасімовіча «This country called Belarus. An illustrated history»
5500руб.

Англамоўнае выданне кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» ўводзіць у свет мінуўшчыны Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя.