Зачыніць
  1. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Гуляць дык гуляць (новае)
  2. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - На дальняй старане
  3. Уладзімір Някляеў - Паланэз (верш)
  4. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Паланэз (Бывай, Яблонская, бывай)
  5. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Нібыта музыка не тая (новае)
  6. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Ірка Ермалінская (новае)
  7. Уладзімір Някляеў - Прыбегла з марозу (верш)
  8. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - На Каляды
  9. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Блуканні (новая)
  10. Уладзімір Някляеў - Ветраны ранак (верш)
  11. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Шалік (новае)
  12. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Калыханка для закаханых
  13. Уладзімір Някляеў - У нашых снах (верш)
  14.  З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - У нашых снах
  15. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Пад ранне (верш)
  16. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Ты залаты
  17. Уладзімір Някляеў - Пярсцёнак (верш)
  18. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Красуня-вясна

Дыск Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева «У нашых снах»Дыск Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева «У нашых снах»Дыск Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева «У нашых снах»

Дыск Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева «У нашых снах»

1500руб.
Код тавара: 499

Зміцер Вайцюшкевіч і Уладзімір Някляеў прадстаўляюць дыск «У нашых снах» – справаздачу за 10 год творчай супрацы. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў.

– Можна сказаць, што гэта такі зрэз за 10 год. Лепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, – распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. – Я вырашыў запісаць сваю версію песні «Гуляць дык гуляць», бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс дзеля выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча. Мой жа асабісты фаварыт на дыску – песня «Шалік», бо таксама маю некалькі шарфікаў ад даўно мінулых рамантычных сустрэч. Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён – вісіць. Вельмі дакладны вобраз.

– У 2001 годзе Леанід Дранько-Майсюк прынёс мне дыск «Цацачная крама», запісаны Вайцюшкевічам на вершы Дранько-Майсюка. Не скажу, што ён мне надта глянуўся. Ну, песенькі як песенькі. Такі а-ля фальклор. Не «Песняры», карацей, – узгадвае Уладзімір Някляеў. – Але потым я пачуў на нейкім канцэрце балады Вайцюшкевіча. Зноў жа – фальклорныя матывы. Толькі там ужо і аранжыроўкі, і якасць падачы матэрыялу была іншай. Лепшай – як на мой густ. А яшчэ больш мне спадабалася вернасць тэме. Вернасць беларускай песні, увогуле беларушчыне. І я падумаў: гэты прыгожы хлопец, які некалі граў у групе Kriwi, маёй групы крыві… 15 гадоў, якія прамінулі з тае пары, адчуванне гэтае толькі пацвердзілі.

 Паслухаць альбом можна тут.

Трэк-ліст + аўдыё
  1. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Гуляць дык гуляць (новае)
  2. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - На дальняй старане
  3. Уладзімір Някляеў - Паланэз (верш)
  4. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Паланэз (Бывай, Яблонская, бывай)
  5. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Нібыта музыка не тая (новае)
  6. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Ірка Ермалінская (новае)
  7. Уладзімір Някляеў - Прыбегла з марозу (верш)
  8. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - На Каляды
  9. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Блуканні (новая)
  10. Уладзімір Някляеў - Ветраны ранак (верш)
  11. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Шалік (новае)
  12. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Калыханка для закаханых
  13. Уладзімір Някляеў - У нашых снах (верш)
  14.  З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - У нашых снах
  15. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Пад ранне (верш)
  16. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Ты залаты
  17. Уладзімір Някляеў - Пярсцёнак (верш)
  18. З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Красуня-вясна

+
-
У кошык
Набыць у адзін клік
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Дыск «Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонапаль і яе наваколляў»
1300руб.
Кружэлка складаецца з вясельных песень і найгрышаў.
Выступ Змітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra
60000 - 3000 руб.
Зміцер Вайцюшкевіч выступіць на вашым мерапрыемстве сольна, у складзе трыа або з гуртом.
Дадаць у кошык
Кніга «Беларускі эратычны фальклор»
1200руб.
10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.