Мяккая цацка «Пачакун» (вышыня 30 см)
Мяккая цацка «Пачакун» (вышыня 30 см)Мяккая цацка «Пачакун» (вышыня 30 см)Мяккая цацка «Пачакун» (вышыня 30 см)Мяккая цацка «Пачакун» (вышыня 30 см)

Мяккая цацка «Пачакун» (вышыня 30 см)

Код тавара: 509

Мяккая цацка шэрага колеру «Пачакун», створаная на аснове скульптуры «Homunculus loxodontus», фотаздымак якой стаў папулярным мемам у інтэрнэце з назваю «Ждун».

Увага! У наяўнасці менавіта такія цацкі як на 1 і 2 фотаздымках.

  • Колер: шэры.
  • Памер (вышыня): 30 см.
  • Вага (кг): 0,360.
  • Матэрыял: палатно трыкатажнае поліэфірнае.

Беларускіх вытворцаў на стварэнне цацкі «Пачакун» натхніла скульптура галандскай мастачкі Маргрыт ван Брэварт (Margriet van Breevoort), створаная ў 2016 годзе для Лейдэнскага ўніверсітэта ў Нідэрландах. Першапачаткова скульптура была ўсталявана перад дзіцячай лякарняй у горадзе Лейдэн. Зараз скульптура размешчана каля ўваходу ў Лейдэнскі ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр.

Скульптура ўяўляе сабой бязногую істоту шэрага колеру з галавой паўночнага марскога слана, целам гіганцкай лічынкі і рукамі пажылога чалавека. Па задумцы гэтая істота сядзіць у чаканні лекара і вынікаў сваіх аналізаў.

 

Зроблена ў Беларусі.

Адкуль узяўся Пачакун?

Лякарня пры Лейдэнскім універсітэце вылучыла Маргрыт ван Брэварт грант на стварэнне скульптуры для штогадовага конкурсу, які праводзіцца фондам «Скульптуры ў Лейдэне». Тэмай конкурсу 2016 гады былі біялагічныя навукі.

 

Мастачка доўга разважала над тэматыкай будучай скульптуры, таму што яна не хацела адлюстроўваць штосьці звязанае з медыцынай ці хваробамі. Яна звярнула ўвагу на людзей, якія сядзяць у чарзе да лекара ў чаканні дыягназу, і вырашыла прысвяціць сваю скульптуру пацыентам.

 

Паводле слоў Маргрыт ван Брэварт, сваёй скульптурай яна хацела паказаць, што пацыенты проста павінны чакаць сваёй долі з надзеяй на лепшае. Акрамя таго, мастачка паставіла перад сабой задачу зрабіць гэтага пацыента прывабным і мілым, каб з ім было камфортна і ён мог бы выклікаць смех.

 

У студзені 2017 года, пасля размяшчэння фотаздымка скульптуры на сайце Pikabu.ru, яна стала папулярным мемам у Рунэце пад назвай «Ждун», ва Уанэце пад назвай «Почекун» і ў Байнэце пад назвай «Пачакун».

 

Чаму Пачакуна так палюбілі Беларусы?

 

Пачакун — сумны, гультаяваты і млявы, але пры гэтым сімпатычны і аптымістычны герой: ён звесіў нос і паклаў ручкі на жывоціку ў чаканні змен да лепшага ў краіне, дзе даўно пануе застой і няма ўмоў ні для палітычнай, ні для грамадзянскай актыўнасці.

 

Вобраз Пачакуна, пры ўсёй сваёй прывабнасці, адлюстроўвае таксама і прыхаваную  незадаволенасць людзей. Шматлікія беларусы ўбачылі ў гэтым вобразе сваіх сяброў, знаёмых, калегаў, а можа і саміх сябе.

2500 2000руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 500 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Скарбонка (капілка) з гліны «Пачакун» (вышыня 18 см)
2000руб.

Гліняная скарбонка «Пачакун», упрыгожаная ўзорам «Багацце», створаная на аснове скульптуры «Homunculus loxodontus», фотаздымак якой стаў папулярным мемам у інтэрнэце з назваю «Ждун».

Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)
2500 руб.

Мужчынская вышымайка белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Дадаць у кошык
Бел-чырвона-белы сцяг з гербам «Пагоня» (70 на 140 см)
2500руб.

Бела-чырвона-белы сцяг з гербам «Пагоня» памерам 70 на 140 см — нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 1991-1995 гадоў.