Народная лялька-мотанка «Вядучка»
Народная лялька-мотанка «Вядучка»
3000руб.

Народная лялька-мотанка «Вядучка»

Код тавара: 550

Лялька «Вядучка» або «Вядучая ў жыццё» ў старажытныя часы стваралася жанчынамі для таго, каб быць мудрымі матулямі, разумець сваё дзіця, умець вывесці яго ў людзі. Яна з’яўляецца сiмвалам пераемнасці і паразумення пакаленняў. 

Вядучка – гэта дасведчаная берагіня, якая з любоўю і шчырасцю дапамагае сваёй вучаніцы пазнаваць сябе і навакольны свет. Асаблівасць Вядучкі – рукі маці і дзіцяці – адно цэлае. 

Памер цацкі (см): вышыня – 16 см. 

Матэрыял: лён, бавоўна. 

Лялька – займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабою спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сымбаль. Тканевая лялька ў народнай традыцыі – адзін з самых старажытных сродкаў кантакту з прыродай, з навакольным светам, з нябачнымі істотамі Сусвету і са сваім прыхаваным «Я». 

Стварэнне лялек мае свае асаблівасці. Лялькі ствараюцца толькі з добрым настроем, чыстым сэрцам і пазітыўнымі думкамі. На твары не павінна быць прыкметна ні вачэй, ні носу, ні роту (каб у ляльку не засялілася цёмная душа). 

Выкарыстоўваюцца для вырабу толькі натуральныя тканіны. Тканіну рвалі рукамі і перамотвалі нітвом. Традыцыю «распачалі» найстаражытныя лялькі-мотанкі (яшчэ іх называюць закруткамі, згортышамі).

Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
3000руб.
-
+
Колькасць тавару на складзе: 3
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца