Народная лялька-мотанка «Зернявушка і Багач»
Народная лялька-мотанка «Зернявушка і Багач»Народная лялька-мотанка «Зернявушка і Багач»Народная лялька-мотанка «Зернявушка і Багач»
3000руб.

Народная лялька-мотанка «Зернявушка і Багач»

Код тавара: 569

Зернявушка і Багач — гэта абярэгі багацця і дастатку ў сям’і, і пажадана, каб яны стаялі побач у пары.

Пры стварэнне Багача думалі пра сваім родзе,  продках з любоўю і ўдзячнасцю. Як любому абярэгу яму ставілася выразная задача: прыбытку і дастатку на будучы год, абарона дабрабыту сям’і і тд.

Зернявушку стваралі ўвосень з новага ўраджаю (тулава – клуначак з зернем), а разбіралі на фрагмэнты ўвесну, засяваючы зернем з яе першую раллю. Верылі, што толькі тады наступны год будзе сытым, і ў сям’і будзе дастатак. Сымбаль заможжа, дабрабыту, ладу. А таму Зернявушку адносяць да лялек абярожных, Берагінь: яна дапамагае ў гаспадарцы,  асцерагае ад хвароб, бароніць і ахоўвае, спрыяе ў вырашэнні нейкіх праблем і канфліктаў, мацуе мацярынства.

Памер цацкі (см): вышыня – 9 см.

Матэрыял: лён, зерне.

Лялька – займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабою спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сымбаль. Тканевая лялька ў народнай традыцыі – адзін з самых старажытных сродкаў кантакту з прыродай, з навакольным светам, з нябачнымі істотамі Сусвету і са сваім прыхаваным «Я». 

Стварэнне лялек мае свае асаблівасці. Лялькі ствараюцца толькі з добрым настроем, чыстым сэрцам і пазітыўнымі думкамі. На твары не павінна быць прыкметна ні вачэй, ні носу, ні роту (каб у ляльку не засялілася цёмная душа). 

Выкарыстоўваюцца для вырабу толькі натуральныя тканіны. Тканіну рвалі рукамі і перамотвалі нітвом. Традыцыю «распачалі» найстаражытныя лялькі-мотанкі (яшчэ іх называюць закруткамі, згортышамі).

Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
3000руб.
Выбачайце, тавара няма ў наяўнасці
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Народная лялька-мотанка «Вядучка»
3000руб.

Лялька «Вядучка» або «Вядучая ў жыццё» ў старажытныя часы стваралася жанчынамі для таго, каб быць мудрымі матулямі, разумець сваё дзіця, умець вывесці яго ў людзі.