Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»
Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»
700руб.

Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»

Код тавара: 595

«Карты Лапіных» – гэта ўнікальныя ігральныя карты, зробленыя на аснове карт, якія вырабляліся 80 гадоў таму на гродзенскай фабрыцы Лапіных.

Гэта адзіныя карты, дзе каралі адлюстроўваюць гістарычных персанажаў польскай і беларускай гісторыі – Яна Сабескага, Казіміра Вялікага, Жыгімонта Аўгуста і Стэфана Баторыя.

Творчае згуртаванне «А4» узялося аднавіць калісьці вядомыя карты для таго, каб кожны мог адчуць у сваіх руках сапраўдную беларускую гісторыю.

Ідэя праекту ўзнікла ў 2015 годзе, калі на гарышчы будынка былой фабрыкі Лапіных былі знойдзены некалькі запыленых асобнікаў калісьці вядомых усім карт, надрукаваных там больш за 70 год таму. За аснову былі ўзяты дадзеныя з архіваў, гістарычныя даведкі, а таксама знойдзеныя фрагменты.

Кожная ігральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў, а на кашулі і каробцы намаляваны сапраўдныя эмблемы і штампы сям’і Лапіных. У каралях калоды вы зможаце пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.

Трошкі гісторыі

Яшчэ ў 1923 годзе ў Гарадзенскай літаграфіі братоў Аляксандра і Абрама Лапіных была пачата вытворчасць ігральных карт. З гэтага часу гарадзенскія калоды атрымалі велізарную папулярнасць сярод гараджан, а таксама заезджых гульцоў і калекцыянераў, а літаграфія атрымала назву «Першай нацыянальнай фабрыкі ігральных карт».

За аснову друку на фабрыцы была ўзята тэхналогія і стандарты, закладзеныя яшчэ ў XVIII стагоддзі Антоніем Тызенгаўзам. Гарадзенскія ігральныя карты былі вядомыя сваёй якасцю, прыгажосцю, арыгінальнасцю і разнастайнасцю. У некаторых калодах замест масцяў красаваліся жалуды і званочкі, а замест простых малюнкаў каралёў – сапраўдныя гістарычныя асобы.

У асартыменце былі «народныя» калоды з выявамі шляхты часоў Рэчы Паспалітай замест каралёў і валетаў, «прускія», «барочныя», у годы нямецкай акупацыі на фабрыцы Лапіных друкаваліся «рэйнскія» ігральныя карты.

Браты Лапіны загінулі ў вайне, а ў 1944 годзе вытворчасць карт на фабрыцы была спынена. Там пачалі друкаваць савецкія агітацыйныя плакаты. Пазней праца гарадзенскай друкарні ўвогуле прыпынілася, і будынак доўга пуставаў. Цяпер там адбываецца рэканструкцыя, але фабрыка Лапіных, нажаль, пэўна ніколі ўжо не будзе адноўлена.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
700руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Настольная гульня «Вежа»
2700руб.

Вядомая па ўсім свеце гульня «Jenga», цяпер і ў беларускім варыянце пад назвай «Вежа»