Беларуская крафтавая зялёная гарбата з ліпай і ядлоўцам «Далікатны Дрывасек»
Беларуская крафтавая зялёная гарбата з ліпай і ядлоўцам «Далікатны Дрывасек»Беларуская крафтавая зялёная гарбата з ліпай і ядлоўцам «Далікатны Дрывасек»
1600руб.

Беларуская крафтавая зялёная гарбата з ліпай і ядлоўцам «Далікатны Дрывасек»

Код тавара: 606

Беларуская крафтавая гарбата ад мануфактуры «Pi i Mar». Гатунак «Далікатны Дрывасек» летняга купажу з ліпай і ядлоўцам.

Уяві сабе, што ты ідзеш па дыване з моху, за спіной заплечнік… Ад цябе ўцякае гук электрычкі, таму што насустрач ідзе летні лес. Суніцы, ядловец, маліны, дзікая ліпа, чабор і зялёная гарбата — напой яскравы, моцны і дужы, мяккі і цяжкі, як гарачы лясны поўдзень.

Склад: чай зялёны буйналіставы — 52%, ліпа — 9%, грэйпфрукт цукат — 7%, чабор — 6%, ягады ядлоўца — 5%, кавалкі яблыка — 5%, рамонак асыпак — 4%, кветкі рамонка — 3%, кветкі лаванды — 3%, мята — 3%, шалфей — 1%, лаўровы ліст — 0,5%.

Маса нета: 60 г.

Зроблена ў Беларусі.

«Pi i Mar» — першая ў Беларусі мануфактура па купажу гарбаты, якая стварае прадукт з натхненнем ад твяных збораў, якія рыхтавалі на нашай зямлі продкі, пераймаючы веды пра смак і карысці нашых траў, кветак, прыпраў і дадаючы цікавыя інгрэдыенты, з якімі нас на працягу многіх гадоў знаёмяць розныя краіны, рэгіёны і культуры!

«Pi i Mar» выбірае якасны, буйналіставы чай і надзяляе яго радасцю, цеплынёй і індывідуальнасцю, узбагачаючы яго натуральнымі эфірнымі алеямі, кветкамі, травой, ягадамі і садавінай, спецыямі.

Кожны букет — гэта ўнікальная гісторыя кампліментарных інгрэдыентаў, водару і густу, маленькі аповяд і зборны вобраз Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1600руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Чырвоныя парэчкі» (у паперы або ў бляшанай скрынцы)
950 - 1250 руб.

Яскравы ягадны водар для аматараў прыроднай мастацкасці.

Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»
950 - 1250 руб.

Тонкі лагодны водар для шчырых і верных.