Гід па Беларусі «The best of Belarus/Лучшее в Беларуси» (на англійскай ці рускай мове)
Гід па Беларусі «The best of Belarus/Лучшее в Беларуси» (на англійскай ці рускай мове)Гід па Беларусі «The best of Belarus/Лучшее в Беларуси» (на англійскай ці рускай мове)
1400руб.

Гід па Беларусі «The best of Belarus/Лучшее в Беларуси» (на англійскай ці рускай мове)

Код тавара: 662

Яскравы турыстычны даведнік для замежнікаў, аздоблены вялікімі каляровымі фотаздымкамі. Кніга налічвае 395 старонак і складаецца з дзвюх частак.

Першая — інфармацыйная, тут сабраныя артыкулы пра найбольш цікавыя турыстычныя месцы краіны. Для зручнасці гэтая частка прадстаўлена шасцю блокамі, кожны з якіх прысвечаны вобласці Беларусі — Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Сёмы блок распавядае пра горад Мінск, яго славутасці і турыстычня аб’екты.

Падарожжа па кожнай вобласці суправаджаецца схемамі найбольш цікавых маршрутаў, разлічаных на адзін ці два дні, якія прадугледжваюць начлег у гасцініцах альбо сядзібных комплексах. Акрамя таго, аўтары далі максімальна поўную інфармацыю аб інфраструктуры турыстычных аб’ектаў, што дапаможа турыстам правесці сваё падарожжа ў максімальным камфорце.

З дапамогай QR-тэхналогіі на старонках даведніка закадаваныя геаграфічныя каардынаты, што спрашчае іх ўвод на смартфоне пры выкарыстанні навігацыйных сістэм. І гэта далёка не ўсе «фішкі» першай часткі даведніка.

Другая частка змяшчае звесткі аб турыстычных комплексах, гатэлях, санаторыях, аграсядзібах, катэджах, кафэ, рэстаранах, кампаніях па пракаце аўтамабіляў і іншых аб’ектах сервісу, якія, на думку рэдакцыі, уваходзяць у лік лепшых у нашай краіне.

Таксама кніга змяшчае карысныя тэлефонныя нумары і іншую інфармацыю, якая можа дапамагчы госцю ці жыхару краіны ў часе вандроўкі па Беларусі.

Кніжныя дадзеныя

Год выдання: 2016

Колькасць старонак: 384

Пераплёт: Інтэгральная вокладка (полумягкого)

Выданне: Другое выданне

Фармат: 70х90 / 16 (170х215 мм, павялічаны)

Папера: мелаваная, каляровыя ілюстрацыі

ISBN: 978-985-90390-2-7

Вага: 500 г

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1400руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 2432 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)
2500 руб.

Мужчынская вышымайка белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя»
5500руб.

Беларускамоўнае выданне кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» ўводзіць у свет мінуўшчыны Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя.

Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Страна Беларусь. Иллюстрированная история»
5500руб.

Рускамоўнае выданне кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» ўводзіць у свет мінуўшчыны Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя.