Дыск гурта «Гарадскі вал» з альбомам «Чалавечынка»
Дыск гурта «Гарадскі вал» з альбомам «Чалавечынка»

Дыск гурта «Гарадскі вал» з альбомам «Чалавечынка»

Код тавара: 686

«Чалавечынка» — гэта свайго роду прыправа, спецыфічная соль, якой не хапае сучаснаму грамадству», — так прадстаўляе сваю працу Раман Абрамчук.

На альбоме хоць і сабраныя песні розных часоў, але іх аб’ядноўвае адзіная канцэпцыя, як лічыць сам аўтар: гэта песні пра чалавека, пра чалавечнасць наогул, як найгалоўную прыкмету. 

У альбом увайшлі песні аўтарства Рамана, а таксама творы, напісаныя на словы Антона Рудака, Змітра Захарэвіча, Наталлі Васілевіч.

У запісе дыску ўзялі ўдзел: Раман Абрамчук  (спеў, рытм-гітара), Аляксандр Карабань (бас-гітара, кантрабас), Яўген Булдык (бубны), Цімур Рэйзіс (клавішныя), Аляксей Святловіч (сола-гітара), Віталь Дубікаў (акардэон), Ігар Адасік (перкусія).

Альбом запісваўся адразу на трох студыях — «Хата» з гукарэжысэрам Эдуардам Івановым (ён жа займаўся звядзеньнем і майстраваньнем), «EverestMedia» з Паўлам Сінілам і «Gene Studio» з Паўлам Сцепанцовым. У афармленні выкарыстана карціна Уладзімера Кандрусевіча «Гравітацыя» (2015), малюнкі (чалавечкі-лічбы) Лізаветы Строцавай-Абрамчук.

Трэк-ліст + аўдыё

1. Элвіс,

2. Самалётамі,

3. Ніхто (Nemo),

4. Парадайз,

5. Смерць тупога,

6. Паміж,

7. Верхні горад,

8. Шлёма,

9. Я не люблю,

10. Талькаўскі дуб.

1200руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 500 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга Джані Радары «Прыгоды Чыпаліны»
1100руб.

Кніга «Прыгоды Чыпаліны» Джані Радары знаёмая кожнаму чытачу. Цяпер ёсць магчымасць прачытаць яе сваім дзеткам на беларускай мове! 

Дадаць у кошык
Дыск з альбомам «Сонцам сагрэтыя» гурта «Naviband»
1000руб.

Акустычны беларускамоўны альбом «Сонцам сагрэтыя» гурта «Naviband».

Дадаць у кошык
Дыск «Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонапаль і яе наваколляў»
1300руб.
Кружэлка складаецца з вясельных песень і найгрышаў.