Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)
Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)
2500руб.

Цішотка мужчынская «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)

Код тавара: 691

Цішотка мужчынская шэрага, белага і чорнага колераў мужчынскіх памераў з унікальнай выявай герба «Пагоня» і словамі Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

Цішотка — 100% бавоўна. Колеры: чорны, белы, шэры (меланж).

Спосаб друку прынта: шаўкаграфія.

Дызайн: Макс Пякарскі.

Выява Пагоні, якая выкарыстана ў дызайне гэтай цішоткі, знойдзена намі ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна выкарыстоўвалася на пячатках, бланках і разнастайных дакументах Рады БНР, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі ды шматлікіх іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 50-х гадоў 20 стагоддзя.

Мы спадзяемся, што ўзноўленая Максам Пякарскім, унікальная, дынамічная і неверагодна прыгожая «Пагоня», распрацаваны намі фірмовы стыль для адзначэння 100-годдзя БНР і слоган «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» будуць актыўна выкарыстоўвацца ў межах усіх мерапрыемстваў і падзей прысвечаных гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі.

Дарэчы, шмат цікавых і арыгінальных дакументаў ды артэфактаў, звязаных з беларусамі ў эміграцыі, гісторыя БНР і лёсамі беларусаў можна знайсці ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі, якая размешчана на kamunikat.org/bek.

Для нашых цішотак мы выкарыстоўваем прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».

Правілы дагляду і прання вопраткі:
1) Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат.
2) Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця.
3) Не адбельвайце выраб.
4) Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку.
5) Сушыце выраб натуральным чынам.
6) Не прасуйце па малюнку.

Увага! Фірмовы стыль #БНР100 мы размясцілі на нашым сайце ў раздзеле «Навіны» для шырокага выкарыстання.

Пампуйце малюнкі, стаўце на аватаркі, рабіце шпалеры для тэлефонаў і кампутараў, распрацоўвайце банеры, расцяжкі, плакаты, афішы, буклеты і паштоўкі. 

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Памерная сетка і гісторыя БНР

Мужчынскія памеры

Памерная сеткаШырыня, см*Даўжыня, см**
S (44)48,569,5
M (46-48)53,572
L (50)5674.5
XL (52-54)6177
XXL (56)6678,5
XXXL (58-60)7180

* замяраецца поперак вырабу на 1 см ніжэй за праём рукава
** замяраецца ад самай высокай кропкі на плячы да ніжняга краю выраба

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі пачалося напрыканцы 1917 года паралельна з падпісаннем у Брэсце пагаднення ад міры паміж Савецкай Расіяй і Германскай імперыяй. Беларусы, калі Менск з пад кантролю бальшавікоў пераходзіў да немцаў, вырашылі скарыстацца момантам для стварэння сваёй дзяржавы.

5 снежня 1917 г. — у Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі пачаўся першы Усебеларускі з'езд (кангрэс). З'езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду.

19 лютага 1918 — бел-чырвона-белы-сцяг узняты над будынкам губернатарскага палаца ў Менску пасля выгнання з горада бальшавікоў.

21 лютага 1918 г. — Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладаю ў Беларусі. Разлік быў на тое, што германскаму камандаванню, якое хутка павінна было прыйсці ў Менск, прыйдзецца прыняць як дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне.

9 сакавіка 1918 г. — адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, дзе была прынятая Другая Устаўная грамата. У ёй Беларусь была аб'яўлена народнай рэспублікай, а Выканаўчы камітэт — Радай БНР. У межах Беларусі былі абвешчаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей Беларусі. 

25 сакавіка 1918 г. — Рада БНР у Мінску прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. 

21 траўня 1918 г. — герб «Пагоня» быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага сімвала БНР. Беларуская мова ў статуце была абвешчана адзінай дзяржаўнай мовай Рэспублікі.

5 жніўня 1918 г. — сакратарыят БНР зацвярджае бел-чырвона-белы сцяг.

Лета 1918 г. — выпушчаны пашпарты грамадзян БНР. Пашпарт складаўся з 12 старонак, на вокладцы была выява герба «Пагоня». Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездак за мяжу. Афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР мелі дыпламатычныя пашпарты.

27 жніўня 1918 г. — Савецкая Расія і Германія падпісалі дадатковую дамову, згодна якой германская армія вызваляла тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, надзеі БНР на ўмацаванне сваёй улады з дапамогай Германіі пачалі згасаць. Радзе БНР трэба было думаць, як абараніцца ад савецкай улады.

11 кастрычніка 1918 г. — Рада БНР зацвердзіла Часовую канстытуцыю БНР.

29 лістапада 1918 — у абставінах адыходу германскіх войск Рада народных міністраў БНР выдае 4-ую Устаўную Грамату, у якой заклікае беларускі народ да захавання парадку, які ўстанавіла Рада БНР.

Снежань 1918 г. — Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск, большая частка сяброў Рады БНР пакінула горад пасля няўдалых перамоў з Масквой пра далейшы лёс краіны.

Выпраўляючыся ў Вільню, Рада і ўрад БНР выдалі 5-ую Грамату. У ёй беларускі народ заклікаўся да выступлення супраць савецкай улады, да абароны БНР, да «усеагульнага грамадзянскага шчасця» і стварэння на месцах «беларускіх Саветаў», якія павінны падпарадкоўвацца Радзе БНР. Але ўмоў для гэтага не было.

У далейшым большасць беларускіх дзеячаў БНР вярнуліся ў БССР. Аднак надзеі іх не апраўдаліся. Яны сталі аднымі з першых ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 

Тыя дзеячы БНР, што не вярнуліся на Радзіму, працягнулі сваю дзейнасць у выгнанні і эміграцыі.

Ад 1919 г. Рада БНР дзейнічае ў выгнанні, прадстаўляючы інтарэсы Беларусі ў вольным свеце. І абяцае скласці свой мандат пасля таго, як будзе гарантаваная дэмакратыя і незалежнасць Беларусі. 

Адной з задачаў Рады было і застаецца інфармаванне грамадскасці і палітычных колаў краінаў вольнага свету аб Беларусі і яе становішчы.

Ад 1997 г. – Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла.

Афіцыйны сайт Рады БНР: radabnr.org.

Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі штогадова святкуецца 25 сакавіка як Дзень Волі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
2500руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Цішотка жаночая «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)
2500 руб.

Цішотка жаночая шэрага, белага і чорнага колераў да стагоддзя БНР з унікальнай выявай герба «Пагоня» і словамі Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».