Кубак «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР
Кубак «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНРКубак «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР
950 700руб.

Кубак «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР

Код тавара: 763

Універсальны кубак з унікальнай выявай герба «Пагоня» і словамі Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

Выпушчаны ў межах кампаніі #БНР100 з нагоды святкавання стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Малюнак на кубку размешчаны з двух бакоў. Малюнак устойлівы да сцірання і высокіх тэмператур.

  • вышыня: 95 мм;
  • аб’ём: 300 мл;
  • матэрыял: фаянс.

Дызайн: Макс Пякарскі.

Выява Пагоні, якая выкарыстана ў дызайне гэтага магніта, знойдзена намі ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна выкарыстоўвалася на пячатках, бланках і разнастайных дакументах Рады БНР, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі ды шматлікіх іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 50-х гадоў 20 стагоддзя.

Мы спадзяемся, што ўзноўленая Максам Пякарскім, унікальная, дынамічная і неверагодна прыгожая «Пагоня», распрацаваны намі фірмовы стыль для адзначэння 100-годдзя БНР і слоган «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» будуць актыўна выкарыстоўвацца ў межах усіх мерапрыемстваў і падзей прысвечаных гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі.

Дарэчы, шмат цікавых і арыгінальных дакументаў ды артэфактаў, звязаных з беларусамі ў эміграцыі, гісторыя БНР і лёсамі беларусаў можна знайсці ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі, якая размешчана на kamunikat.org/bek.

Зроблена ў Беларусі.

Увага! Фірмовы стыль #БНР100 мы размясцілі на нашым сайце ў раздзеле «Навіны» для шырокага выкарыстання. Пампуйце малюнкі, стаўце на аватаркі, рабіце шпалеры для тэлефонаў і кампутараў, распрацоўвайце банеры, расцяжкі, плакаты, афішы, буклеты і паштоўкі. 

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Гісторыя БНР

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі пачалося напрыканцы 1917 года паралельна з падпісаннем у Брэсце пагаднення ад міры паміж Савецкай Расіяй і Германскай імперыяй. Беларусы, калі Менск з пад кантролю бальшавікоў пераходзіў да немцаў, вырашылі скарыстацца момантам для стварэння сваёй дзяржавы.

5 снежня 1917 г. — у Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі пачаўся першы Усебеларускі з'езд (кангрэс). З'езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду.

19 лютага 1918 — бел-чырвона-белы-сцяг узняты над будынкам губернатарскага палаца ў Менску пасля выгнання з горада бальшавікоў.

21 лютага 1918 г. — Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладаю ў Беларусі. Разлік быў на тое, што германскаму камандаванню, якое хутка павінна было прыйсці ў Менск, прыйдзецца прыняць як дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне.

9 сакавіка 1918 г. — адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, дзе была прынятая Другая Устаўная грамата. У ёй Беларусь была аб'яўлена народнай рэспублікай, а Выканаўчы камітэт — Радай БНР. У межах Беларусі былі абвешчаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей Беларусі. 

25 сакавіка 1918 г. — Рада БНР у Мінску прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. 

21 траўня 1918 г. — герб «Пагоня» быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага сімвала БНР. Беларуская мова ў статуце была абвешчана адзінай дзяржаўнай мовай Рэспублікі.

5 жніўня 1918 г. — сакратарыят БНР зацвярджае бел-чырвона-белы сцяг.

Лета 1918 г. — выпушчаны пашпарты грамадзян БНР. Пашпарт складаўся з 12 старонак, на вокладцы была выява герба «Пагоня». Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездак за мяжу. Афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР мелі дыпламатычныя пашпарты.

27 жніўня 1918 г. — Савецкая Расія і Германія падпісалі дадатковую дамову, згодна якой германская армія вызваляла тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, надзеі БНР на ўмацаванне сваёй улады з дапамогай Германіі пачалі згасаць. Радзе БНР трэба было думаць, як абараніцца ад савецкай улады.

11 кастрычніка 1918 г. — Рада БНР зацвердзіла Часовую канстытуцыю БНР.

29 лістапада 1918 — у абставінах адыходу германскіх войск Рада народных міністраў БНР выдае 4-ую Устаўную Грамату, у якой заклікае беларускі народ да захавання парадку, які ўстанавіла Рада БНР.

Снежань 1918 г. — Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск, большая частка сяброў Рады БНР пакінула горад пасля няўдалых перамоў з Масквой пра далейшы лёс краіны.

Выпраўляючыся ў Вільню, Рада і ўрад БНР выдалі 5-ую Грамату. У ёй беларускі народ заклікаўся да выступлення супраць савецкай улады, да абароны БНР, да «усеагульнага грамадзянскага шчасця» і стварэння на месцах «беларускіх Саветаў», якія павінны падпарадкоўвацца Радзе БНР. Але ўмоў для гэтага не было.

У далейшым большасць беларускіх дзеячаў БНР вярнуліся ў БССР. Аднак надзеі іх не апраўдаліся. Яны сталі аднымі з першых ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 

Тыя дзеячы БНР, што не вярнуліся на Радзіму, працягнулі сваю дзейнасць у выгнанні і эміграцыі.

Ад 1919 г. Рада БНР дзейнічае ў выгнанні, прадстаўляючы інтарэсы Беларусі ў вольным свеце. І абяцае скласці свой мандат пасля таго, як будзе гарантаваная дэмакратыя і незалежнасць Беларусі. 

Адной з задачаў Рады было і застаецца інфармаванне грамадскасці і палітычных колаў краінаў вольнага свету аб Беларусі і яе становішчы.

Ад 1997 г. – Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла.

Афіцыйны сайт Рады БНР: radabnr.org.

Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі штогадова святкуецца 25 сакавіка як Дзень Волі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
950 700руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Магніт драўляны «Пагоня» з надпісам «Беларусь» (6,5 на 9,5 см)
400руб.

Драўляны магніт на лядоўню з беларускім нацыянальным гербам «Пагоня».

Дадаць у кошык
Кубак «Край дужых»
950 руб700руб.

Керамічны кубак з выявай «Зубра» і  надпісам «Край дужых — Беларусь».

Дадаць у кошык
Кубак шкляны для латэ з гербам «Пагоня»
950руб.

Кубак для латэ з выявай дзяржаўнага герба Беларусі 1991-1995 гадоў.