Лепшая кніга Беларусі за 2017 год — Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы» (спампаваць бясплатна)
Лепшая кніга Беларусі за 2017 год — Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы» (спампаваць бясплатна)Лепшая кніга Беларусі за 2017 год — Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы» (спампаваць бясплатна)Лепшая кніга Беларусі за 2017 год — Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы» (спампаваць бясплатна)

Лепшая кніга Беларусі за 2017 год — Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы» (спампаваць бясплатна)

Код тавара: 812

Кніга знанага барда, літаратара і журналіста Змітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай серыі Радыё Свабода.

У Мінску 31 кастрычніка абвясцілі пераможцу самай прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды стаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды».

Гэтая кніга — выбраныя выпускі адной з самых любімых радыёслухачамі перадачаў «Свабоды» — «Падарожжы Свабоды».

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся распавесці толькі напрыканцы жыцця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя.

«У кнігу я ўключыў самыя драматычныя і страшныя гісторыі з тых, якія выходзілі ў цыкле „Падарожжы Свабоды“. Некаторыя з іх сведкі адважыліся расказаць толькі напрыканцы жыцця, і яны мяняюць звыклае ўяўленне пра тое, што рабілася ў Беларусі ў ХХ стагоддзі», — распавядае пра сваю кнігу Зміцер Бартосік.

Пра кнігу

Рэдактар кнігі Сяргей Дубавец:

«У гэтай кнігі ёсць таемны падзагаловак — „што трэба ведаць кожнаму беларусу“. Таму што тут гісторыя Беларусі, пра якую кожны беларус альбо ня мае ніякага ўяўлення, альбо мае абсалютна адваротнае ўяўленне, узятае з афіцыйных крыніц. Але далёка ня кожны беларус возмецца чытаць кнігу, калі яна па-беларуску.

Таму выснова — гэтую кнігу трэба перакласці на расейскую мову, таму можна будзе дастукацца да кожнага. І гэта вельмі цяжка, таму што, каб яе перакласці на расейскую мову, трэба памяняць стаўленне да Беларусі, трэба глядзець на яе як на сапраўдную нацыю, а не на „недадзяржаву“, як на завершаную з'яву ў сучасным свеце. Ці знойдзецца такі перакладчык — гэта пытаньне».

Мовазнаўца Вінцук Вячорка:

«Глыбоцкія прарокі маюць рацыю: "Беларусь будзець". Падарожжы свабоднага Змітра Бартосіка я стараюся найперш слухаць. Ня толькі таму, што радыёслухач старых традыцыяў. Але і бо ведаю, якую поліфанію пачую. І людскіх думак, і характараў, і розных беларускіх гаворак хрэстаматыю — на якія Зміцер мае чуйнае вуха. То кніга для мяне — канцэнтрат беларускага космасу, слухачамі чутага, а Змітром бачанага, аб’еханага і пройдзенага.

Зайздрошчу ягонай жыццярадаснай здольнасьці разгаварыць людзей. Дзякуючы ёй маем прыклад таго, чым мае быць oral history, вусная гісторыя, у свеце прызнаны ня толькі ў літаратуры, але і ў гістарычнай навуцы жанр, калі падзеі асэнсоўваюцца праз лёсы і ўспрыманне так званага "звычайнага" чалавека. У падсавецкай Беларусі гэтая шчырасць не была магчымая.

Зміцер акурат і паказвае людзей Беларусі несавецкай і наагул не дамысленай, а такой, як яна ёсць. Пасля гэтае кнігі ня трэба доўга тлумачыць, чым была калектывізацыя, або паваенны супраціў, або "лінія Сталіна"... Але кампазіцыя кнігі цалкам пазітыўная. Глыбоцкія прарокі, якім аўтар аддаў апошняе слова, маюць рацыю. "Беларусь будзець"».

Пісьменнік Уладзімір Арлоў:

«У змешчанай на пачатку кнігі падборцы водгукаў, якая пачынаецца з захопленых словаў Святланы Алексіевіч, ёсць і пара маіх радочкаў: "Падарожжы Зьмітра Бартосіка адкрываюць нам Беларусь, схаваную за афіцыйным фасадам. Там іншыя сцяг і герб. Там святкуюць несавецкія святы і згадваюць добрым словам пана. Там калгаснае поле ператвараецца ў поле бітвы..." Пакуль едзе Бартосік, сумна нікому ня будзе».

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Спампаваць

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Легендарная кніга для дзетак «Пра герб і сцяг» (спампаваць бясплатна)
Бясплатна!

Унікальная кніга Вінцука Вячоркі з ілюстрацыямі Пятра Драчова для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, якая выйшла ў 1993 годзе і з таго часу не перавыдавалася.

Беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя «Чытанка для дзіцячага садка» (спампаваць бясплатна)
Бясплатна!

Першая цалкам беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя для чытання, распавядання, завучвання на памяць твораў беларускай і замежнай літаратуры дзеткамі разам з бацькамі ці вахавальнікамі.