Чахол для iPhone «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць»
Чахол для iPhone «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць»Чахол для iPhone «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць»
1500руб.

Чахол для iPhone «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць»

Код тавара: 831

Чорны чахол для iPhone з унікальнай выявай герба «Пагоня» і словамі Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

Выпушчаны ў межах кампаніі #БНР100 з нагоды святкавання стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

 Для мадэляў тэлефонаў: 5\5S, SE, 6\6S, 7.

Дызайн: Макс Пякарскі.

Матэрыял: пластык (бакавінкі), пластык і метал (задняя частка).

Выява Пагоні, якая выкарыстана ў дызайне чахла, знойдзена намі ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна выкарыстоўвалася на пячатках, бланках і разнастайных дакументах Рады БНР, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі ды шматлікіх іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 50-х гадоў 20 стагоддзя.

Мы спадзяемся, што ўзноўленая Максам Пякарскім, унікальная, дынамічная і неверагодна прыгожая «Пагоня», распрацаваны намі фірмовы стыль для адзначэння 100-годдзя БНР і слоган «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» будуць актыўна выкарыстоўвацца ў межах усіх мерапрыемстваў і падзей прысвечаных гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі.

Дарэчы, шмат цікавых і арыгінальных дакументаў ды артэфактаў, звязаных з беларусамі ў эміграцыі, гісторыя БНР і лёсамі беларусаў можна знайсці ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі, якая размешчана на kamunikat.org/bek.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1500руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Часова недаступна
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 800 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1500 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца