Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)
Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)
800руб.

Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі (у тубусе ці крафтавай паперы)

Код тавара: 837

Папяровая копія мапы Беларускай Народнай Рэспублікі ў тубусе ці запакаваная ў крафтавую паперу. Памер мапы: 57 на 40 см.

Увага! Мапу поштай не дасылаем, каб не пашкодзіць тавар. Набыць можна ў краме на Машэрава,18, альбо дастаўкай кур’ерам па Мінску.

Спампаваць мапу ў добрай якасці можна тут.

Мы не ставім пад сумнеў сучасныя палітычныя межы, мапа БНР сёння мае ў першую чаргу сімвалічнае значэнне.

Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сімвал першых крокаў сучаснай беларускай дыпламатыі, пасведчанне аб сталасці і ўласных правах беларусаў. Вось вам доказ: 100 гадоў таму гэтыя абшары прамовілі на ўвесь свет сваё імя – Беларусь – і дакументальна засведчылі свае межы.

Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі ў сучасным доме – сімвал прыналежнасці да смелых ідэй тых, хто паверыў у Беларусь, і даніна памяці пра іх. Гэта пераемнасць агульных каштоўнасцяў і падстава для гонару.

Гэты гістарычны дакумент павінен быць у кожным доме!

Як узнікла гэтая мапа

1918 год. Сканчаецца Першая сусветная вайна. Народы атрымалі шанец на самавызначэнне, на стварэнне ўласнай дзяржавы. У Парыжы распачынаецца мірная канферэнцыя, на якой належыць вызначыць, як будзе ўладкаваны свет пасля распаду імперый. Прадстаўнікі нашага краю таксама бяруць у ёй удзел, імкнучыся давесці права беларусаў. Але што гэта за край – Беларусь? У якіх межах дэкларуецца абвешчаная 25 сакавіка 1918 незалежнасць?

Беларускім дыпламатам патрэбна карта. І карта створана і надрукавана ў пачатку 1919 года, у Берліне. Першая, якая ўкладзена з незалежніцкіх беларускіх пазіцый з думкай пра будучыню.

Мяжа ахоплівае тэрыторыю, на якой гавораць па-беларуску, а таксама жывуць людзі, якія адносяць сябе да беларусаў. Акрамя таго, карта фіксуе гаспадарчыя цікавасці маладой краіны і залучае ў склад БНР частку цяперашняй Літвы (каб чыгунка Горадня – Дзвінск заставалася ўнутры краіны), а таксама частку Польшчы, бо мець мяжу з Германіяй было стратэгічнай мэтай.

Падрабязней пра гэтую мапу на сайце imago.by!

Што легла ў аснову мапы

Асноваю мапы стала «Этнаграфічная карта Беларускага племя» Яўхіма Карскага, 1917 года (было перавыданне ў 1918 годзе). Мапа была скарэктавана па паўднёвым кірунку пад ўплывам канцэпцый Мітрафана Доўнар-Запольскага.

Таксама над мапай БНР працавала спецыяльная камісія прызначаная Народным Сакратарыятам замежных спраў БНР. Узначальваў камісію Дзмітрый Бетхер, палкоўнік былога рускага Генеральнага штабу.

Канчатковае картаграфічнае абагульненні, верагодна, было зроблена кімсьці з дыпламатычнай місіі ў Германіі. Быць можа, той асобай быў Пётра Крачэўскі, які ў 1918 годзе займаў пасаду народнага сакратара Міністэрства фінансаў БНР і Міністэрства прамысловасці і гандлю. Мапа была прадстаўлена надзвычайнай місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

 

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
800руб.

Падрабязней

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Шэрая мантыя з вышыўкай «Таямніца»
9500 руб9000руб.

Шэрыя дызайнерскія мантыі з вялікімі каптурамі, кішэнямі, аздобленыя вышытымі беларускімі арнаментаванымі ўзорамі.

Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Папараць»
1250 руб.

Свежы празрысты водар для рашучых і свабодных.

Цішотка белая мужчынская «Свабоду Ў»
2500 руб1900руб.

У кастрычніку 2019 у Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва і мы заклікаем жыхароў нашай краіны пазначыць роднай мовай беларускую!