Зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CD
Зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CDЗборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CDЗборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CDЗборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CDЗборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CD

Зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CD

Код тавара: 858

Усе гісторыі вядомага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч і агучцы Ганны Хітрык і Паўла Харланчука на трох CD дысках з буклетам і супервокладкай — усё гэта аўдыёкніга «Пэтсан і Фіндус».

Цёплыя і смешныя гісторыі пра прыгоды дзядулі Пэтсана і коціка Фіндуса, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, вядомыя і любімыя дзецьмі ды іх бацькамі ў многіх краінах свету, перакладзеныя на 44 мовы і разышліся накладам больш як 6 мільёнаў экзэмпляраў. Два гады таму дзядуля і коцік упершыню загаварылі па-беларуску дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а ў 2017-м усе папяровыя выданні і не выдадзеныя яшчэ кнігі акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук начыталі ў студыі NERV Records.

 

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак, і дарослых. Аўтар нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу, працаваў у розныя часы архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам, але маляванне цікавіла яго найбольш цягам усяго жыцця. Першая кніга з серыі пра Пэтсана і Фіндуса з’явілася ажно ў 1984 годзе.

Два гады мінула з таго, як у Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшла першая кніжка пра Пэтсана і Фіндуса. За гэты час гісторыі пра вяскоўца Пэтсана і няўрымслівага катка Фіндуса сталі найлепш прадаванымі і, без перабольшання, улюбёнымі кнігамі беларускіх дзетак. Да сёлетніх Калядаў прапануем новы падарунак – скарбонку з дзевяццю аўдыёкнігамі пра Пэтсана і Фіндуса!

Найлепшы падарунак для дзяцей і іх бацькоў!

Змест дыскаў:

Першы дыск:

1. Фіндус згубіўся, калі быў маленькі,
2. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды,
3. Фіндус з’язджае.

Другі дыск:

1. Пэтсан сумуе,
2. Час пеўня,
3. Вандроўка Пэтсана.

Трэці дыск:

1. Мітусня ў агародзе,
2. Блінны торт,
3. Паляванне на ліса.

Характарыстыкі

ISBN 978-985-7180-51-6

© Музыка: Аня Хітрык
© Запіс зроблена на студыі NERV RECORDS
© Запіс і мастэрынг: Сяргей Кудзеліч
© Дызайн вокладкі: Ігар Назаранака
© Прадзюсар: Надзя Кандрусевіч
© Чытаюць Аня Хітрык і Павал Харланчук
© Пераклад са шведскай: Надзя Кандрусевіч

1600руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 700 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга Свэна Нурдквіста «Калядная каша»
1800руб.

Новая кніга Свэна Нурдквіста «Калядная каша» у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Дадаць у кошык
Кніга Свэна Нурдквіста «Фіндус з’язджае»
1600руб.

Новая кніга пра Пэтсана і Фіндуса — «Фіндус з'язджае» Свэна Нурдквіста ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Дадаць у кошык
Кніга Свэна Нурдквіста «Паляванне на ліса»
1600руб.

З кнігі «Паляванне на ліса» маленькія чытачы даведаюцца, якім чынам нашыя героі збіраліся адвадзіць ліса, які панадзіўся лазіць па куратніках суседзяў, якога гармідару яны нарабілі і што з гэтага ўсяго атрымалася.