Кніга Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі»
Кніга Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі»Кніга Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі»
1800руб.

Кніга Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі»

Код тавара: 859

«Амерыканка» – новая кніжная серыя, у якой выйдуць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову. Першую кнігу ўдалося апублікаваць дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by – перакладчыкі сабралі больш за 7000 рублёў.

Перакладчык – Аляксей Знаткевіч. Кніга мае мяккую вокладку.

Cлухаць пачатак раману на «Літаратурным радыё» ў выкананні перакладчыка тут.

Пра кнігу

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга.

Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назірае за спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар’яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.

Пра аўтара

Кен Кізі (1935 – 2001) – амерыканскі пісьменнік, адзін з галоўных прадстаўнікоў контркультуры ў ЗША 1960-х гадоў, якога лічаць злучным звяном паміж біт-пакаленнем і рухам хіпі.

Вытворца
ІП Белавус Павел Мікалаевіч, аг. Ратамка, вул. Друкаваная, 16-2.
1800руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 700 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Набор арнаментальных падставак «Да кавы, гарбаты ды піва» (6 штук)
1200руб.

Набор драўляных арнаментальных падставак для розных напояў.

 

Дадаць у кошык
Набор кілішкаў з гербам «Пагоня» (3 шт)
1400руб.

Тры кілішкі з выявай дзяржаўнага герба Беларусі 1991-1995 гадоў.

Дадаць у кошык
Кніга Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы» (2 частка)
1500руб.

Найлепшы падарунак тым, хто вучыць або аднаўляе веданне беларускай мовы. Кніга ад стваральнікаў і вядучых курсаў беларускай мова «Мова Нанова» Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі.