Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»
Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»
1000руб.

Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»

Код тавара: 868

«Мова. Буслік» – гэта серыя настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту – ад 3 да 7 гадоў.

Настольная гульня «Мова. Буслік» – працяг праекту «Мова», але зараз – для самых маленькіх. Дзіцячая серыя складаецца з гульняў на тры тэмы «Жывёльны свет», «Горад», «Дом».

Настольная гульня «Мова. Буслік. Жывёльны свет» дае магчымасць пазнаёміцца з дзікімі і хатнімі жывёламі і птушкамі ці замацаваць іх беларускія назвы. Чвэрць прадстаўленых словаў – унікальныя. Тут вы сустрэнеце гіля і шуляка, малпу і тхора. Цікавасці гульні дададуць яркія карцінкі і розныя варыянты правілаў гульні.

Што мы бачым, калі выходзім на вуліцу? З чым сутыкаемся, калі завітваем у парк? Які транспарт праязджае міма і на чым едзем мы самыя? Што такое «шапік» і «хмарачос»? Чатыры тэматычныя раздзелы гульні «Мова. Буслік. Горад», дзе ўнікальных словаў больш за чвэрць, дапамогуць разабрацца ў беларускіх назвах навакольных рэчаў. 

Складаны ўзровень настольнай гульні прадстаўлены наборам «Дом». Амаль палова ўнікальных словаў гэтага набору дапаможа даць беларускія назвы рэчам у сваім пакоі, на кухні, у шафе, а таксама навесці чысціню па-беларуску. Апраніце цішотку, сядзьце на зэдлік і падніміце зрок на жырандолю разам з «Мовай. Буслік».

Настольная гульня «Мова. Буслік»:

  • Знаёміць з цікавай і сакавітай беларускай мовай;
  • Матывуе да далейшага яе вывучэння;
  • У форме гульні павялічвае слоўнікавы запас;
  • Стварае добрыя ўмовы для размовы па-беларуску.

Склад гульні:

  • 32 карткі з літарамі,
  • 48 картак са словамі,
  • Правілы гульні,
  • Дадатак да правілаў.

Узрост: ад 3/5/7 гадоў.

Колькасць удзельнікаў: 2-6

Час гульні: 10-20 хвілін

У гульню можна гуляць чатырма рознымі спосабамі, а таксама прыдумляць свае! 🙂

Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1000руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)
1500 - 3000 руб.

Першая і другая часткі прыдуманай і намаляванай Глебам Лабадзенкам кнігі «Дзіцячая заМова». Кніга будзе карыснай дзеткам і дарослым, усім хто хоча прыгожа і правільна размаўляць па-беларуску.