




Дызайн «Азбука беларускага арнаменту» (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз АРІП (ЕРИП) з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце і на e-mail.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць не 5, а больш рублёў, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на 5.
«Азбука беларускага арнаменту» — адзін з самых папулярных дызайнаў Symbal.by, які друкаваўся на паштоўках і торбах. 16 сімвалаў беларускага арнаменту з агульнымі значэннямі, якія ўзятыя з сайту ornaments.shuma.by: агонь, багацце, вясна, душа, жыццё, зямля, краса, маладосць, насенне, продкі, росквіт, сонца, сям’я, ураджай, чысціня, энергія.
«Мая Радзіма Беларусь» — гэта ўнікальная маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.
Дзіцячая кніга «Чароўныя назвы», у якой сабраны 200 аўтарскіх беларускамоўных загадак, вершы і казкі Юрыя Несцярэнкі.
Восемдзесят пяць інтэрв'ю пра нацыянальную ідэю Беларусі, А4-фармат, 600 старонак тэксту і тысячы яскравых думак вядомых, аўтарытэтных і паважаных беларусаў.