«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску
«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску

«Багач» — эканамічная настольная гульня па-беларуску

Код тавара: 421

«Багач» – гэта беларуская эканамічна-гістарычная настольная гульня, дзея ў якой адбываецца напачатку ХІХ ст. ў горадзе Менску. Пад час гульні Менск воляю лёсу становіцца сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за «найсмачнейшыя» кавалкі гораду. Сярод іх і Вы, малады магнат. Цяпер толькі ад Вас залежыць, на якой з вуліцаў першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі. А можа Вам рызыкнуць і купіць менскую конку ці гарадскі водаправод? Да сустрэчы на вуліцах старажытнага і незабыўнага Менску!

Узрост: ад 8 гадоў, будзе цікавая як школьнікам, якія ўжо ўмеюць добра лічыць, так і дарослым любога ўзросту.

Колькасць гульцоў: ад 2 да 8.

Працягласць гульні: ад 1,5 гадзіны.

З 1930 году эканамічныя гульні сталі найбольш папулярнымі настолкамі ва ўсім свеце. Зімовым вечарам у коле сяброў, ці летам на прыродзе з бацькамі, настольная гульня «Багач» будзе незабыўнай часткай вашай вечарынкі.

Эканамічны складнік гульні навучыць вас фінансавай грамаце і правільнаму размеркаванню грошай на выдаткі, гістарычная частка пакажа якім быў горад Менск у мінулых стагоддзях, якія вуліцы і шляхі давалі шанец тагачасным жыхарам набіваць свае скарбонкі і кішэні талерамі.

Настолка складаецца:

  • з гульнявога поля з гістарычнай мапай Менску ХІХ стагоддзя,
  • картак на маёмасць з назвамі вуліц, камунальных прадпрыемстваў, транспарту, «Грамадская скарбніца» і «Шанец»,
  • фішак гульцоў,
  • фішак для забудовы дамоў і гатэляў,
  • дзвух цырак (гральных касцей),
  • камплекта адмыслова распрацаваных для гульні грошай «Талераў»,
  • правілаў,
  • фірмовай скрынкі.
Апісанне гульні з правілаў
Вы трымаеце ў руках ўнікальную гульню — вынік калектыўнай працы беларускіх мастакоў, дызайнераў, гісторыкаў.
 
«Багач» — гульня найперш у бартэрны гандаль. Сэнс гульні зводзіцца да гандлю і руйнавання гандлёвых угодаў Вашых супернікаў.
 
Гулец, які забяспечвае добрае размяшчэнне сваёй нерухомасці ды першы будуе свае дамы і гатэлі, мае больш шанцаў перемагчы ў гульні. Колькасць пабудаваных гатэляў і дамоў абмежаваная, таму хітры гулец можа стварыць нястачу ў галіне будаўніцтва. Часам гульцы праводзяць вельмі рызыкоўныя гандлёвыя аперацыі, праз што мусяць прадаваць сваю маёмасць назад банку, які зноў выстаўляе гэтыя будынкі на продаж.
 
Дзяліцеся працэсам і вынікамі вашых гульнявых баталіяў ды глядзіце як атрымліваецца ў іншых па хэштэгу #БАГАЧ ў сацыяльных сетках!
4900руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 500 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 2432 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Торба льняная «Азбука беларускага арнаменту»
2200руб.

На ільняной торбе размешчаны 16 сімвалаў з беларускіх народных арнаментаваных узораў і кароткія тлумачэнні іх значэнняў.

Дадаць у кошык
Скураны гаманец «Пагоня» з двума аддзеламі для купюраў
4200руб.

Аўтарскі якасны гаманец з двума аддзеламі для купюраў, зроблены з натуральнай скуры з адбітым на ім беларускім гербам «Пагоня».

Дадаць у кошык
Настольная гульня «Прастол Вялікага княства Літоўскага»
6500руб.

Новая сучасная гістарычная настольная гульня з элементамі дапоўненай рэальнасці.