Алічбаваная выцінанка «Дудары» (PDF)
Алічбаваная выцінанка «Дудары» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Дудары» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Дудары» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Дудары» (PDF)
500руб.

Алічбаваная выцінанка «Дудары» (PDF)

Код тавара: 6002

Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.

Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз АРІП (ЕРИП) з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя  ў асабістым кабінеце і на e-mail.

Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.

Чаму зачынілася крама чытайце тут.

Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць не 5, а больш рублёў, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на 5.

Алічбаваная выцінанка «Дудары» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн для любых вашых мэтаў — пампуйце сыходны вектарны файл.

Аўтар выцінанкі: Наталля Гамаюнава.

Пра выцінанку:

Мастацтва выцінанкі атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Выцінанка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор выразаны з паперы, які атрымаў распаўсюд у Беларусі, Польшчы і Украіне. У Беларусь выцінанка прыйшла ў XIX стагоддзі. Найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі, але часам іх робяць з некалькіх пластоў паперы рознага колеру. Выцінанкамі афармляюць і аздабляюць жытло, інтэр’еры да святаў, асобныя прадметы. На захадзе Беларусі раней чорнымі або паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі пабеленыя сцены ў хатах.

Аднавілася выцінанка напрыканцы ХХ стагоддзя як від дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і знаходзіць сабе месца ў сучасных праявах.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
500руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» (PDF)
500руб.

Восемдзесят пяць інтэрв'ю пра нацыянальную ідэю Беларусі, А4-фармат, 600 старонак тэксту і тысячы яскравых думак вядомых, аўтарытэтных і паважаных беларусаў.

Дадаць у кошык
Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)
500руб.

Алічбаваная выцінанка «Купалінка» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн для любых вашых мэтаў — пампуйце сыходны вектарны файл.

Дадаць у кошык
Дызайн «Азбука беларускага арнаменту» (PDF)
500руб.

«Азбука беларускага арнаменту»  адзін з самых папулярных дызайнаў Symbal.by, які друкаваўся на паштоўках і торбах.