Настольная гульня «Мова»
Настольная гульня «Мова»Настольная гульня «Мова»Настольная гульня «Мова»Настольная гульня «Мова»
2000руб.

Настольная гульня «Мова»

Код тавара: 256

«Мова» — гэта новая беларуская настольная гульня, якая будзе запатрабаванай сярод тых, хто актыўна вывучае родную мову ці адчувае патрэбу ў размоўнай практыцы.

Настольная гульня «Мова» – гэта, перш за ўсё, адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў.

Адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульня зойме у вас ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек – і ў выніку дапаможа падвысіць ваш слоўнікавы запас, якім вы зможаце карыстацца ў штодзённым жыцці.

Склад гульні: 50 картак «Тэма», 34 карткі «Алфавіт», 8 картак «Узровень ведаў», карткі «так» і «не», 36 жэтонаў «Ў», правілы гульні.

Пачаць размаўляць па-беларуску зараз стане прасцей!

Вытворца
ІП Белавус Павел Мікалаевіч, аг. Ратамка, вул. Друкаваная, 16-2.
2000руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 700 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Серыя дзіцячых настольных гульняў «Мова. Буслік»
1000 - 2800 руб.

«Мова. Буслік» – гэта серыя настольных гульняў на тры тэмы «Жывёльны свет», «Горад», «Дом», якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства.

Дадаць у кошык
Настольная гульня «Казачнік»
4500руб.

Настолка «Казачнік» уяўляе сабой фантазійную гульню ў асацыяцыі.

Дадаць у кошык
Настольная гульня «На трох кітах»
3500руб.

У настольнай гульні «На трох кітах» гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў – драўляных брускоў, дыскаў і шайбачак.