Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)
Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)
1500 - 3000руб.

Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)

Код тавара: 282

Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў дзве незвычайныя кнігі  — якія цалкам намаляваныя і ня маюць ніводнай друкаванай літары.

«Дзіцячая заМова. 1 частка» (2-е выданне, 148 старонак, 2015 г.)  складаецца з прадмовы, 112 моўных карцінак, слоўніка цікавых словаў і паслямовы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна да першага выдання кнігі.

«Дзіцячая заМова. 2 частка» (132 старонкі, 2015 г.) — працяг першага выдання. Кніга складаецца з маленькай прадмовы, 120 новых малюнкаў і паслямовы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна да першага выдання кнігі.

Малюнкі, якія тлумачаць розніцу паміж «стулам» і «крэслам», «сабе» і «сябе» стылізаваныя пад дзіцячыя. Кніга мае кардонную вокладку і надрукавана на грубай паперы — выглядае як добры сувенір для тых, хто пачынае вучыць беларускую мову. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна.

Слова пра «Дзіцячую заМову»

Праект «Дзіцячая заМова» ўзнік, можна сказаць, раптоўна. Мая жонка ўвесь час блытала словы «цяпер» і «зараз», таму я вырашыў намаляваць для яе адмысловую схему.

Потым падумалася, што схема можа быць карысная і іншым людзям, таму я апублікаваў яе ў сваім блогу. Нехта папрасіў: а патлумач розніцу між «сабе» і «сябе», між «табе» і «цябе»? І тут я зразумеў, што схемаю ўжо не абысціся. Так з'явіліся чалавечкі.

Назва «Дзіцячая заМова» прыдумалася вельмі хутка. «Дзіцячая» – бо малюнкі простыя, як у дзяцей. А яшчэ і таму, што дзейныя асобы – дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Ну і ўрэшце таму, што малюнкі заклікаюць вучыць дзетак пазбягаць памылак у мове. «ЗаМова» – бо тут і «мова», і «за мову», і «замова» – як абярэг, і «замова» як просьба намаляваць нешта канкрэтнае. Вось усё гэтае доўгае тлумачэнне і ўвабралася ў два словы – «дзіцячая заМова». Малюначкі часам суб'ектыўныя.

Падабаецца мне нейкае слова – малюю, каб яно ўжывалася яшчэ шырэй. Хочацца паказаць нейкае канкрэтнае значэнне слова – і вось яно на малюнку. Дарэчы, усю кніжку праверылі сапраўдныя філолагі – таму ёю можна ўпэўнена карыстацца ў школе. Дабраславіў гэтую кніжку і бліскучы знаўца слова, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Простасць малюнкаў – не адмысловы стыль, а вяршыня мастацкіх здольнасцей аўтара. Але яно і добра, бо кожны з вас можа сабе падумаць: «Ха! Дык і я ж так магу, што там маляваць: кружочкі ды трохкутнікі!»

Чаму кніжачка зробеная ў форме нататніка на спружыне? Каб можна было лёгка выдзерці з яе аркуш з тым, што вы ўвесь час блытаеце, – і павесіць на сценку, каб запамінаць. Або адправіць поштаю сябру. Або прэзентаваць сяброўцы. Гэтая кніжачка нарадзілася інтэрактыўна – людзі пакідалі свае «заМовы» пад малюначкамі ці падказвалі іх аўтару асабіста. На гэтых малюначках «заМовы» не сканчаюцца, вось толькі цяпер аўтарам робіцца кожны з вас. І калі сябра спытаецца: «Слухай, а як мне запомніць гэтае слова?» – вы ўжо ведаеце, што рабіць!

Глеб Лабадзенка

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1500 - 3000руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Цішоткі мужчынскіх памераў чорнага колеру «Барані сваё»
2500 руб.

У дызайне спалучаюцца выява бараны, традацыйнай земляробчай прылады беларусаў, і радкі з верша Янкі Купалы «Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі...»

Дадаць у кошык
Пано дэкаратыўнае «Ў»
2000руб.

Дэкаратыўнае пано з дрэва, цвікоў і нітак.

Магніты з відамі Мінска (6 варыянтаў)
400 руб.

Густоўныя магніты са штучнага камню з выявамі горада Мінска і яго славутасцяў.