Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018»
Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018»Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018»Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018»Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018»

Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018»

Код тавара: 779

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» падрыхтавала ўнікальны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018».

Каляндар да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі аб’яднаў 8 гарадоў (Менск, Горадня, Коўна, Вільня, Рыга, Талін, Прага, Нью-Ёрк) і 12 адрасоў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гародні, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Але не думайце, што ў календары толькі Мінск! Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!

Кожны з «адрасоў БНР» прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Памер календара ў разгорнутым выглядзе: А3.

Зроблена ў Беларусі.

Увага! На нашым сайце ў раздзеле «Навіны» мы размясцілі фірмовы стыль #БНР100 для шырокага выкарыстання. Пампуйце малюнкі, стаўце на аватаркі, рабіце шпалеры для тэлефонаў і кампутараў, распрацоўвайце банеры, расцяжкі, плакаты, афішы, буклеты і паштоўкі. 

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Гісторыя БНР

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі пачалося напрыканцы 1917 года паралельна з падпісаннем у Брэсце пагаднення ад міры паміж Савецкай Расіяй і Германскай імперыяй. Беларусы, калі Менск з пад кантролю бальшавікоў пераходзіў да немцаў, вырашылі скарыстацца момантам для стварэння сваёй дзяржавы.

5 снежня 1917 г. — у Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі пачаўся першы Усебеларускі з'езд (кангрэс). З'езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду.

19 лютага 1918 — бел-чырвона-белы-сцяг узняты над будынкам губернатарскага палаца ў Менску пасля выгнання з горада бальшавікоў.

21 лютага 1918 г. — Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладаю ў Беларусі. Разлік быў на тое, што германскаму камандаванню, якое хутка павінна было прыйсці ў Менск, прыйдзецца прыняць як дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне.

9 сакавіка 1918 г. — адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, дзе была прынятая Другая Устаўная грамата. У ёй Беларусь была аб'яўлена народнай рэспублікай, а Выканаўчы камітэт — Радай БНР. У межах Беларусі былі абвешчаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей Беларусі. 

25 сакавіка 1918 г. — Рада БНР у Мінску прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. 

21 траўня 1918 г. — герб «Пагоня» быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага сімвала БНР. Беларуская мова ў статуце была абвешчана адзінай дзяржаўнай мовай Рэспублікі.

5 жніўня 1918 г. — сакратарыят БНР зацвярджае бел-чырвона-белы сцяг.

Лета 1918 г. — выпушчаны пашпарты грамадзян БНР. Пашпарт складаўся з 12 старонак, на вокладцы была выява герба «Пагоня». Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездак за мяжу. Афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР мелі дыпламатычныя пашпарты.

27 жніўня 1918 г. — Савецкая Расія і Германія падпісалі дадатковую дамову, згодна якой германская армія вызваляла тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, надзеі БНР на ўмацаванне сваёй улады з дапамогай Германіі пачалі згасаць. Радзе БНР трэба было думаць, як абараніцца ад савецкай улады.

11 кастрычніка 1918 г. — Рада БНР зацвердзіла Часовую канстытуцыю БНР.

29 лістапада 1918 — у абставінах адыходу германскіх войск Рада народных міністраў БНР выдае 4-ую Устаўную Грамату, у якой заклікае беларускі народ да захавання парадку, які ўстанавіла Рада БНР.

Снежань 1918 г. — Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск, большая частка сяброў Рады БНР пакінула горад пасля няўдалых перамоў з Масквой пра далейшы лёс краіны.

Выпраўляючыся ў Вільню, Рада і ўрад БНР выдалі 5-ую Грамату. У ёй беларускі народ заклікаўся да выступлення супраць савецкай улады, да абароны БНР, да «усеагульнага грамадзянскага шчасця» і стварэння на месцах «беларускіх Саветаў», якія павінны падпарадкоўвацца Радзе БНР. Але ўмоў для гэтага не было.

У далейшым большасць беларускіх дзеячаў БНР вярнуліся ў БССР. Аднак надзеі іх не апраўдаліся. Яны сталі аднымі з першых ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 

Тыя дзеячы БНР, што не вярнуліся на Радзіму, працягнулі сваю дзейнасць у выгнанні і эміграцыі.

Ад 1919 г. Рада БНР дзейнічае ў выгнанні, прадстаўляючы інтарэсы Беларусі ў вольным свеце. І абяцае скласці свой мандат пасля таго, як будзе гарантаваная дэмакратыя і незалежнасць Беларусі. 

Адной з задачаў Рады было і застаецца інфармаванне грамадскасці і палітычных колаў краінаў вольнага свету аб Беларусі і яе становішчы.

Ад 1997 г. – Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла.

Афіцыйны сайт Рады БНР: radabnr.org.

Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі штогадова святкуецца 25 сакавіка як Дзень Волі.

1000руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 500 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Насценны каляндар на 2018 год «Не маўчы па-беларуску»
1000руб.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» падрыхтавала самую сабачую версію свайго папулярнага календара «Не маўчы па-беларуску!» на 2018 год.

Дадаць у кошык
Драўляны настольны каляндар на кожны дзень «Мая Беларусь»
2500руб.

Драўляны настольны каляндар на кожны дзень «Мая Беларусь» з гербам «Пагоня» ў межах краіны. Каляндар не прывязаны да канкрэтнага года і можа выкарыстоўвацца доўгі час.

Дадаць у кошык
Беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя «Чытанка для дзіцячага садка» (набыць кнігу ці спампаваць pdf)
2000руб.

Першая цалкам беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя для чытання, распавядання, завучвання на памяць твораў беларускай і замежнай літаратуры дзеткамі разам з бацькамі ці вахавальнікамі.