Дыск з альбомам «Песні матчыны з Вушаччыны»
Дыск з альбомам «Песні матчыны з Вушаччыны»

Дыск з альбомам «Песні матчыны з Вушаччыны»

Код тавара: 488

Зборнік «Песні матчыны з Вушаччыны» — пераасэнсаванне і аднаўленне народных песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна, якія паэту ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Гэтая музычная складанка – выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Народны альбом».

Новым праектам, які працягвае традыцыю сумеснай творчасці беларускіх музыкаў, стала складанка «Песні матчыны з Вушаччыны».

Аўтар і кіраўнік праекта – Сяржук Доўгушаў.

Паслухаць альбом можна тут.

Змест
  1. Рада, рада шэра перапёлка – Акуліна Андрэеўна Барадуліна
  2. Ой, лятала – Vuraj
  3. Гойкнуў баравік (вяселле) – Фальклорны гурт «Варган»
  4. Пра кошачку (пацешка) – С.Доўгушаў, Я.Курыльчык, Л.Паўлёнак
  5. Калыханка – Ірэна Катвіцкая, Вера Саламонік, Ілона Лесь
  6. Кум ня п'ець (хрэсьбінная) – Рыгор Барадулін
  7. Хрэсьбінная – Наrmonic Style Project
  8. Купальская – Фальклорны гурт «Варган»
  9. А ў цёмным лесе – Віктар Сямашка
  10. Сем чарак (застолле) – Наrmonic Style Project
  11. Валачобная – Фальклорны гурт «Варган»
  12. Дробненькі дожджык – Re1ikt
  13. Ой, лятала – Хор «Salutaris»
  14.  Перапёлка – Рыгор Барадулін

 

Асаблівая падзяка спонсарам, культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба», Паўлу Белавусу, Дашы Бялькевіч, Алесю Сьнегу, Міхасю Скоблу, Сяргею Драніцу, усім гуртам і ўдзельнікам праекта.

 

Запіс: Міхаіл Шэстак, студыя «Bach records».

 

Звядзенне: Андрэй Багданаў (2, 3, 4, 5, 8, 9, 11); Павал Сініла (12); Зміцер Галадко, студыя FORZ (7, 10).

 

Песня маці Акуліны (1) – запіс зроблены ў 1969 годзе Сяргеем Панізнікам.

 

Песні ў выкананні Рыгора Барадуліна (6, 14) – запісы Алеся Камоцкага.

 

Песня «Ой, лятала» – Хор «Salutaris» (13) – музыка кампазітара Канстанціна Яськова, запіс і звядзенне – Віктар Кісцень.

 

Мастэрынг – Павел Сініла.
Дызайн вокладкі – Васіліса Паляніна.
Пераклад на англійскую мову – Наталля Харытанюк.

1000руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 500 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка кур’ерам па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Узніклі пытанні?
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»
4900руб.

Новая кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Дадаць у кошык
Дыск «Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонапаль і яе наваколляў»
1300руб.
Кружэлка складаецца з вясельных песень і найгрышаў.
Дадаць у кошык
Кніга «Беларускі эратычны фальклор»
1200руб.
10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.