Чытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай 1921 года выдання
Чытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай 1921 года выданняЧытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай 1921 года выданняЧытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай 1921 года выдання

Чытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай 1921 года выдання

Код тавара: 1647

Родны край — унікальная чытанка 1921 года выдання, яе ўклала легендарная беларуская настаўніца Леаніла Гарэцкая, жонка пісьменніка Максіма Гарэцкага, якая выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1923 гадах.

Спампаваць адсканаваную кнігу можна тут.

Да нашых дзён не страціла свайго выхаваўчага значэння чытанка «Родны край» Леанілы Гарэцкай, выдадзеная Таварыствам «Беларуская школа» ў 1921-м годзе ў друкарні «Віленскага выдавецтва» пад рэдакцыяй Яна Станкевіча.

Аснову чытанкі складаюць творы Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, самой Леанілы Гарэцкай. Паказальна, што шмат увагі ў сваёй хрэстаматыі аўтарка надае матэрыялам, прысвечаным Беларусі, пазнавальныя артыкулы Аркадзя Смоліча «Народы Беларусі», «Віцебск», «Смаленск» і іншыя; раздзелы з кнігі Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі»; старонкі гісторыі Беларусі (навелы Вацлава Ластоўскага «Бітва пад Оршай», «Абарона Крычава»).

Аснову раздзела «Жыццё слаўных беларусаў» складалі матэрыялы, напісаныя А. Навіной («Паўлюк Багрым», «Францішак Скарына», «Прадслава», «Цётка»), у раздзеле былі нават змешчаны матэрыялы з жыцця беларускай дыяспары (артыкул С. Бубешкі «Жыццё беларусаў у Амерыцы») і іншыя. Для маленькага беларускага чытача Л. Чарняўская перакладала творы А. Чэхава, I. Тургенева, Э. Ажэшкі і іншых аўтараў.

Падручнікі, створаныя Леанілай Гарэцкай, да нашых дзён не страцілі сваёй актуальнасці. Калі б не было беспадстаўных абвінавачванняў, арыштаў, высылак і расстрэлаў, а потым шматгадовага замоўчвання, школы Беларусі атрымалі б ад сям’і Гарэцкіх высакаякасныя нацыянальныя вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры, гісторыі і культуры.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Спампаваць тут

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Нататнік «Першы альбом нашага малыша / нашай малышкі»
900 руб500руб.

Нататнік, кніга і фотаальбом пра вашага хлопчыка ці дзяўчынку пад адной вокладкай.

Дадаць у кошык
Люстэрка кішэннае «Валошка»
1000 руб700руб.

Кішэннае люстэрка, аздобленае выявай беларускай кветачкі-валошкі.

Дадаць у кошык
Беларуская крафтавая чорная гарбата з кменам і рамонкам «Жаўнерык і Красачка»
1600руб.

Беларуская крафтавая гарбата ад мануфактуры «Pi i Mar». Гатунак «Жаўнерык і Красачка» з кменам і рамонкам.