Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)
Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)
2500руб.

Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)

Код тавара: 015

Мужчынская вышымайка белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Склад: 100% бавоўна.

Спосаб друку прынта: шаўкаграфія (разнавіднасць трафарэтнага друку).

Арнамент на цішотках з матывамі Ярылы, які ў славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва лічыўся Богам урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды.

Пра гэты ўзор Міхаіл Сяргеевіч Кацар у сваёй кнізе «Беларускі арнамент. Вышыўка. Ткацтва» пісаў:

«Чым глыбей разбіраешся з арнаментацыяй ткацтва, тым больш пераконваешся, што вобраз Ярылы мае нейкае асаблівае, усеахопнае значэнне. Гэта сімвал жыццёвай сілы, вытворчых магчымасцяў прыроды. Гэта нібы вобраз маці для ўсіх людзей. Вобраз Ярылы абуджае ў нашае душы нешта першароднае, старажытнае — тое, што калісьці давала сілы чалавеку, дапамагала яму выстаяць у барацьбе за жыццё».

Для нашых вышымаек мы выкарыстоўваем прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».

Дызайн і ідэя: Францішак Вячорка.  

Правілы дагляду і прання вопраткі:

  • Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат;
  • Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця;
  • Не адбельвайце выраб;
  • Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку;
  • Сушыце выраб натуральным чынам;
  • Не прасуйце па малюнку;
Табліца памераў

Мужчынскія памеры

Памерная сеткаШырыня, см*Даўжыня, см**
S (44)48,569,5
M (46-48)53,572
L (50)5674.5
XL (52-54)6177
XXL (56)6678,5
XXXL (58-60)7180

* замяраецца поперак вырабу на 1 см ніжэй за праём рукава; ** замяраецца ад самай высокай кропкі на плячы да ніжняга краю выраба.  

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
2500руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Цішотка мужчынская з эталонным гербам «Пагоня» (белыя, шэрыя і чорныя)
2500 руб.

Цішотка з нацыянальным сімвалам і дзяржаўным гербам Беларусі 1991-1995 гадоў «Пагоня» мужчынскіх памераў белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Жаночая вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)
2500 руб.

Жаночая вышымайка белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Вышымайка дзіцячая белая «Зорачка»
1900 руб.

Дзіцячая цішотка з арнаментальным прынтом, зробленая ў стылістыцы традыцыйнай беларускай вышыванкі.