fbpx
Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Той выпадак, калі папера мацнейшая за метал. Усё пра папяровы гадзіннік PAPIROOS

Бранзалет PAPIROOS, ці «папяровы гадзіннік», выглядае і адчуваецца як папяровы бранзалет, але насамрэч мае функцыю гадзінніка.

Набыць гадзіннік можна ў нашай мінскай краме на праспекце Машэрава, 18 і замовіць з дастаўкай па Беларусі і свету на нашым сайце ў раздзеле «Гадзіннікі».

А калі вы яшчэ не ведаеце, што гэта за аксэсуар і ці патрэбны ён вам, чытайце артыкул, у ім мы знаёмім вас з нашумелай навінкай.

Разумеем, што ўявіць гэта цяжкавата, таму ніжэй даем адказы на пытанні, якія так вас хвалююць.

Можна падрабязней пра матэрыял?

PAPIROOS зроблены з інавацыйнага матэрыялу Тайвек (Tyvek) высокатэхналагічнага, лёгкага, трывалага і воданепранікальнага. Тайвек спалучае ў сабе характарыстыкі паперы, плёнкі і тканіны, таму ён лёгкі, як папера, але не баіцца вады (з ім вы можаце нават прымаць душ) і дэфармацыі (яго немагчыма парваць рукамі).

Акрамя таго што матэрыял Tyvek гіпаалергенны, ён яшчэ і экалагічны, бо вытворчасць заснаваная на другаснай перапрацоўцы.

Як выглядае бранзалет?

На самым пачатку мы распрацавалі 11 дызайнаў гадзіннікаў адмыслова для Symbal.by. Глядзіце іх на фота і шукайце на сайце крамы. Таксама мы плануем пашыраць варыяцыі ды прыслухоўвацца да вашых пажаданняў.

Таму, калі вы маеце ідэі цікавых дызайнаў, вітаем іх на symbalby@gmail.com. Калі яны прыйдуцца даспадобы іншым цікаўным, мы ўвасобім вашыя пажаданні ў жыццё.

У любым выпадку, дзякуючы ўнікальнаму матэрыялу Tyvek і высакаякаснаму друку, бранзалет з нашым дызайнам будзе яскрава выглядаць на вашай руцэ і дапаўняць вобраз.

Як паказваецца час?

Час адлюстроўвае святлодыёдны дысплей, які ўключаецца пры націсканні на схаваную кнопку і свеціць праз палатно бранзалета.

Гэтая функцыя дазваляе гадзінніку працаваць да 2 гадоў на адной батарэйцы.

Гадзіннік мае тры рэжымы працы: час у 12-гадзінным фармаце (гадзіны і хвіліны), дата (дзень і месяц), секундамер.

Дысплей гадзінніка, як і дысплей любога смартфона, не любіць яркага сонечнага святла, таму толькі пад сонцам вам давядзецца ўглядацца, каб пабачыць час.

Колькі пражыве батарэйка ў гадзінніку?

Тэрмін дзеяння батарэі залежыць ад частаты націскання на кнопку ўключэння. Сярэдняя працягласць працы – 1-2 гады.

Я змагу замяніць батарэйку?

Паколькі гадзіннік сканструяваны як воданепранікальны, магчымасці яго разабраць мінімізаваныя, бо пры разборцы можа пашкодзіцца герметычнасць канструкцыі. Таму раім вам па сканчэнні рэсурсу батарэі карыстацца набыткам проста як стылёвым бранзалетам, тым больш што батарэйка павінна служыць вам доўга.

Калі ж вы надзвычай жадаеце і далей карыстацца гадзіннікам, то тэарэтычна можаце змяніць батарэйку.

Для гэтага давядзецца акуратна адклеіць / выразаць кавалак матэрыялу з унутранага боку бранзалета, выняць з механізму круглую батарэю ды паставіць туды новую. Пасля матэрыял патрэбна належным чынам прыклеіць назад. Але яшчэ раз звяртаем увагу, што пасля замены батарэі механізм можа пашкодзіцца пры трапленні ў ваду.

Наколькі гэта зручна і што з памерамі?

Магнітная зашпілька дазваляе лёгка адрэгуляваць памер бранзалета пад вашу руку і надзейна ўтрымаць яго на запясці.

Бранзалет важыць меней за 20 грамаў. Матэрыял вельмі лёгкі, таму вы амаль не адчуеце яго на руцэ.

Даўжыня — 23 см, шырыня — 3,5 см.

Пашкодзіць яго пры паўсядзённым нашэнні амаль немагчыма, хоць і выглядае бранзалет папяровым.

Магніт зможа ўтрымаць гадзіннік на руцэ?

Спакойна! Магнітная зашпілька, па-першае, дазваляе адрэгуляваць гадзіннік на абсалютна любы памер запясця. Па-другое, у адрозненні ад іншых відаў зашпілек, якія зношваюцца, ламаюцца ці сціраюцца з часам, магніт ніколі не страціць сваёй уласцівасці прыцягнення.

Як працуе дысплей гадзінніка?

Дысплэй PAPIROOS зроблены са святлодыёдных лямпаў, што свецяць праз Tyvek, які становіцца для іх фонам.

Гадзіннік мае тры рэжымы працы: час у 12-гадзінным фармаце (гадзіны і хвіліны), дата (дзень і месяц), секундамер.

Дысплей гадзінніка, як і дысплэй любога смартфона, не любіць яркага сонечнага святла, таму толькі пад сонцам вам давядзецца ўглядацца, каб пабачыць час.

Я не падрапаю руку бранзалетам?

Не, аніяк. Tyvek супергладкі для гэтага матэрыял. Плюс да таго, усе краі ў бранзалеце закругленыя. Усё зручна, вы нават можаце забыцца, што бранзалет ёсць на руцэ, пакуль сябры не спытаюць, што гэта за цікавая штучка ў вас на запясці 😉

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com
Яндекс.Метрика