fbpx
Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Топ-10 арыгінальных падарункаў у беларускім стылі ад SYMBAL.BY

Якое свята не можа абысціся без прыемных падарункаў? Мы сабралі свой топ арыгінальных падарункаў з нацыянальным каларытам, якія прыемна падарыць самым блізкім.

1. Адзенне з нацыянальнымі сімваламі

Падарунак, які заўсёды дарэчы. Вясна наперадзе, таму майкі і вышыванкі зноў становяцца актуальнымі. А пакуль за вакном маразы, швэдар з нацыянальнымі матывамі сагрэе вас і вашых блізкіх.

Акрамя рэчаў з арнаментам, папулярнымі сталі прынты з двума іншымі беларускімі сімваламі — зубром і буслом.

Ёсць у асартыменце і рэчы з галоўным гістарычным сімвалам Беларусі — «Пагоняй». Эталонны герб ці сучасная стылізацыя да 100-годдзя БНР — выбіраць вам!

У наяўнасці адзенне для маленькіх беларусікаў. Дзіцячыя майкі і вышыванкі з арнаментам і зубрыкам ёсць на ўзросты ад 1 да 11 гадоў.

2. Беларуская гарбата і кубкі

Прыгожы кубак, з якога прыемна піць — заўсёды актуальны падарунак. Выбар вялікі: ёсць звычайныя керамічныя, шкляныя для гарбаты, латэ і піва, а таксама тэрмакубкі. Яны дапамогуць захаваць цяпло напоя ў дарозе ці падчас працы доўгім зімовым вечарам.

Матывы малюнкаў на кубках таксама розныя. Ёсць безліч варыянтаў з арнаментам, «Пагоняй», зубром, буслом і іншымі сімваламі.

Піць крафтавую беларускую гарбату з такіх кубкаў — адно задавальненне! Гарбата ёсць некалькіх гатункаў: з імбіром і яблыкам, бадзянам і ваніллю. Фасоўка таксама розная: можна ўзяць на пробу пакуначак для 2-5 чалавек, або купіць вялікую ўпакоўку, якой хопіць надоўга.

Дарэчы, хіт продажаў — адмысловы набор падставак з арнаментам. У камплекце 6 падставак з беларускімі ўзорамі, на кожнай падпісана яго значэнне. Падстаўкі ідэальна пасуюць пад кубкі з кавай, гарбатай ды півам.

3. Мыла і хатні тэкстыль

Хочаце спаць сярод самых мілагучных словаў ці накрыцца коўдраю з беларускімі ўзорамі? Вам засталося толькі зрабіць выбар паміж камплектамі пасцельнай бялізны«Родныя словы» і «Пяшчотны вужака».

А дапаможа вам хутчэй прачнуцца і напоўніць раніцу прыемным водарам мыла «Валошкі», «Зорка-Венера», «Чыстае-светлае» ці «Ружа-кветка». Шляхетнае мыла ручнога вырабу зроблена выключна з натуральных кампанентаў.

4. Кніга на беларускай мове

Кніга — найлепшы падарунак. Гэтая выснова актуальная і зараз. Добрым падарункам стане не толькі сучасны хіт «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, але і «Каласы пад сярпом тваім» класіка Уладзіміра Караткевіча.

Ёсць і пераклады на беларускую лепшых твораў сусветнай літаратуры: «Маленькі Прынц», «Пітэр Пэн» і шмат іншага.

Калі толькі пачынаеце вучыць беларускую мову — дзве часткі «Дзіцячай замовы» Глеба Лабадзенкі, а таксама кніга «20 крокаў да беларускай мовы» дапамогуць разабрацца ў асаблівасцях нашай мовы.

5. Сувеніры

Розныя дробязі ў выглядзе значкаў, магнітак і бірулек будуць добрым дапаўненнем да асноўнага падарунка.

Стужкі можна павесіць у машыну, на торбу, вопратку ці зрабіць з іх фенечку на руку. Сцяжкі стануць добрым упрыгожваннем аўтамабіля, працоўнага стала ці зоймуць ганаровае месца на хатняй паліцы.

Наборы налепак дапамогуць дадаць беларускасці штодзённым рэчам: тэлефону, ноўтбуку, машыне ці ровару. Усе налепкі вінілавыя з ламінацыяй — яны не баяцца вады і ўстойлівыя да сцірання.

6. Аксесуары і ўпрыгожванні

Мятлік з беларускім арнаментам ці брутальны скураны бранзалет упрыгожыць любога мужчыну. А жанчынам спадабаюцца брошкі, упрыгожванні для валасоў, завушніцы і кулоны з арнаментам.

7. Шапкі і шалікі

Сапраўдная зіма ў Беларусі пачалася зусім нядаўна. Таму абраць шапку ці шалік з беларускім арнаментам у якасці падарунка яшчэ не позна.

Вязаная шапка і шалік стануць прыгожым камплектам, з якім будзе цёпла ў любыя маразы. У наяўнасці ёсць і мадэлі з вышыўкай. Яны бываюць не толькі з арнаментам, але і з «Пагоняй».

8. Гадзіннікі

Адмыслова да 100-годдзя БНР крама SYMBAL.BY выпусціла гадзіннікі з двума варыянтамі «Пагоні» ў металічным корпусе з японскім кварцавым механізмам «Miyota».

Акрамя гадзіннікаў з «Пагоняй», ёсць і мадэль з арнаментам. Усе гадзіннікі ідуць у прыгожай упакоўцы. На механізмы гадзіннікаў дзейнічае гарантыя — 1 год.

9. Гаманцы і вокладкі на дакументы

Самыя каштоўныя рэчы — грошы і дакументы — трэба захоўваць надзейна. А з вокладкамі і гаманцамі з беларускімі матывамі гэта будзе прыемна рабіць!

Зручныя гаманцы і заціскі для грошай дапамогуць акуратна захоўваць купюры і манеты, а таксама трымаць у парадку безліч банкаўскіх і дысконтных картак.

Вокладкі на пашпарт — адзін з самых універсальных падарункаў. Да таго ж вокладка — рэч першай неабходнасці, асабліва для тых, хто шмат падарожнічае.

Яшчэ больш актуальная рэч для кіроўцаў — вокладкі на аўтадакументы. Без яе аўтааматару немагчыма захаваць безліч дакументаў, якія ўвесь час трэба мець з сабой.

10. Торбы і заплечнікі

Торбачкі на пояс зноў у модзе. А вялікія заплечнікі з арнаментам будуць карысныя кожнаму, хто шмат падарожнічае ці носіць з сабой вялікую колькасць рэчаў. Унутры заплечніка ёсць адмысловая кішэня, куды можна пакласці ноўтбук.

Наступны хіт продажаў, торбу з азбукай беларускага арнаменту, зручна браць з сабой як у краму, так і на працу. Заадно можна даведацца значэнні арнаментаў, ды і ў якасці сувеніра добра падыдзе.

Крама SYMBAL.BY у Мінску:
пр-т Машэрава, д. 18
500 метраў ад ст.м. “Плошча Перамогі”,
асобны ўваход на першым паверсе адразу з праспекта.

Час працы:
10:00 — 20:00, без выходных.

Дастаўка:

Любы тавар на сайце SYMBAL.BY мы дастаўляем двума спосабамі:

Бясплатная дастаўка па Мінску і Беларусі — пры замове ад 55 рублёў.

Кантакты:

+375 (29) 177-35-18 (velcom)

+375 (33) 357-35-18 (МТС)

symbalby@gmail.com

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com
Яндекс.Метрика