fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Uzari назваў сваю Ўмову

21 лютага ў Дзень роднай мовы беларускі музыка Uzari выставіў сваю ўмову, а дакладней запусціў акцыю па папулярызацыі беларускай мовы пад назваю #Umova.

У сваім звароце музыка кажа:

«Некалькі гадоў таму я вырашыў размаўляць на роднай мове, і з кожным днём у маім жыцці мовы ўсё больш і больш. Мой першы альбом “Padziaka Serca”, што выйдзе ў красавіку, таксама будзе цалкам беларускамоўным.

У Дзень роднай мовы я прапаную Вам падтрымаць акцыю #Umova, дзе трэба выканаць некалькі заданняў і перадаць ланцужок далей, каб падтрымаць нашу спадчыну.

Зрабі свой крок да мовы».

Сэнс акцыі, якая ператвараецца ў гульню, вельмі просты і дазваляе ахапіць вялікую колькасць беларусаў.

Uzari прапаноўвае ў Дзень роднай мовы знаходзіць і фатаграфавацца з цікавымі ці арыгінальнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта могуць быць як людзі, так і розныя рэчы, надпісы і вырабы, якія сустракаюцца вакол нас.

Фатаздымкі з носьбітамі беларускай мовы трэба публікаваць ва ўласных сацыяльных сетках, а разам з імі гісторыі пра гэтыя носьбіты, уласныя падзякі ці прызнанні ў любові да роднай мовы разам з хэштэгам #Umova, каб адсочваць і далей публікаваць вашыя гісторыі.

А каб акцыя працягвалася як мага даўжэй і ўцягвала новых людзей, варта ў адказ прапаноўваць уласныя новыя ўмовы вашым сябрам і за іх выкананне абавязкова матываваць нейкімі невялікімі падарункамі.

Напрыклад Uzari паабяцаў усім, хто выканае яго ўмову, першым даслаць спасылку на свой альбом «Padziaka serca», а 20 аўтарам самых цікавых гісторый і фотаздымкаў падарыць фірмовыя цішоткі і запрасіць на эксклюзіўную прэзентацыю альбома ў красавіку ў Мінску.

Прэм’ера сінгла «Padziaka Serca» з будучага альбому:

Uzari апублікаваў сваю ўмову, а мы публікуем сваю!

Першая #Umova ад symbal.by, з якой мы пачнем гульню, называецца «Словы».

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ:

– сёння трэба знайсці ў навакольнай прасторы беларускае слова і сфатаграфаваць яго ці з ім: шукайце на рэкламных стэндах, шыльдах, у любых месцах;

– апублікаваць фотаздымак у любой сацыяльнай сетцы і напісаць добрыя словы пра беларускую мову, абавязкова дадаўшы хэштэг #Umova

– пазначыць мінімум двух чалавек і перадаць ім ужо сваю ўмову, абавязкова прапанаваўшы нейкі падарунак за яе выкананне.

Вось наш падарунак. Мы абяцаем, што 50 чалавек, якія першымі выканаюць гэтую ўмову, атрымаюць у падарунак насценныя календары на 2019 год «Год пад аховай анёлаў».

Малюнак Вольгі Кузьміч.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2022). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

МЫ АДЧЫНІЛІ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ. ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ МОЖНА ТУТ.