fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Вакансіі

Мы заўсёды радыя бачыць таленавітых і актыўных людзей у нашай камандзе.

На дадзены момант у кампаніі SYMBAL.BY адкрытыя наступныя вакансіі:

1. КУР’ЕР

Абавязкі:
– дастаўка замоў па Мінску і прыгарадах; 
– дастаўка тавараў у краму ад пастаўшчыкоў; 
– праца з касай: веданне касавай дысцыпліны, фармаванне чэкаў;
– падрыхтоўка справаздачнасці па выкананай працы;
– выкананне іншых даручэнняў кіраўніцтва.

Патрабаванні:
– адказнасць, пунктуальнасць;
– наяўнасць уласнага аўто (легкавое ці мінівэн);
– добрае веданне горада;
– наяўнасць рэгістрацыі ў якасці ІП будзе вялікім плюсам;
– добрае валоданне беларускай мовай;
– уменне сфармуляваць фразу па-англійску – нас вельмі парадуе. 

Умовы: 
– праца 5 дзён на тыдзень;
– гнуткі графік;
– фіксаваная аплата за кожную выкананую дастаўку;
– магчымасць дадатковай занятасці на выяздным гандлі; 
— магчымасць набываць прадукцыю кампаніі з істотнай зніжкай.

2. ПРАДАВЕЦ-КАНСУЛЬТАНТ

Абавязкі:

— кансультаванне кліентаў у краме і па тэлефоне (актыўныя кансультатыўныя продажы);
— праца з касай: веданне касавай дысцыпліны, фармаванне чэкаў, запаўненне кнігі касіра-аперацыяніста;
— прыём, апрацоўка, выдача замоў, зробленых па тэлефоне і праз сайт;
— запакоўка замоў для адпраўкі поштай і кур’ерам, каардынацыя працы кур’ера;
— кантроль за наяўнасцю тавара ў гандлёвым зале, выстаўленне тавару, падтрыманне чысціні ў краме.

Патрабаванні:

— актыўнасць, пунктуальнасць, крэатыўнасць;
— добрае валоданне беларускай мовай;
— валоданне англійскай мовай на размоўным ўзроўні будзе істотным плюсам;
— базавыя веды па беларускай гісторыі і культуры;
— досвед працы ў продажах;

Умовы:

— афіцыйнае працаўладкаванне ў адпаведнасці з ПК РБ;
— праца на поўную стаўку, гнуткі графік;
— магчымасць дадатковай занятасці на выяздным гандлі;
— магчымасць набываць прадукцыю кампаніі з істотнай зніжкай.

3. ГАЛОЎНЫ БУХГАЛТАР

Абавязкі: 

— Поўнае вядзенне бухуліку ТАА; 
— Падрыхтоўка дакументаў (рахункі, дамовы, накладныя і г. д.) 
— Падрыхтоўка ўсёй справаздачнасці (падатковая, Фонд, Белдзяржстрах, статыстыка); 
— Правядзенне плацяжоў праз інтэрнэт-банк; 
— Вядзенне кадравага справаводства, налічэнне і выплата зарплаты; 
— Кантроль касавай дысцыпліны; 
— Апрацоўка карэспандэнцыі; 
— Выкананне даручэнняў кіраўніка датычна бухгалтарскага і юрыдычнага суправаджэння дзейнасці кампаніі.

Патрабаванні: 

— вышэйшая адукацыя, досвед працы; 
— веданне спецыфікі ўліку раздробнага і аптовага гандлю, вытворчасці і знешнеэканамічнай дзейнасці; 
— досвед працы ў 1С: 8, досвед узаемадзеяння з распрацоўшчыкамі праграмы; 
— адказнасць, выканаўчасць, патрабавальнасць.

Умовы: 

— поўны працоўны дзень; 
— офіс у цэнтры горада; 
— магчымасць набываць прадукцыю кампаніі з істотнай зніжкай; 
— малады, дружны калектыў.

Запоўніце анкету, і мы звяжамся з вамі, калі вашая кандыдатура нас зацікавіць.

 

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.