fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў
Крама і самавываз на Машэрава 18 часова не працуюць.

Падтрымка кліентаў ажыццяўляецца толькі

праз чат на сайце і электронную пошту.

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Прэзентацыя студыйнай версіі беларускамоўнага каверу песні з серыялу The Witcher «Ведзьмару дайце талер»

Symbal.by да Дня роднай мовы прадстаўляе беларускамоўную версію песні з серыялу Netflix «The Witcher» (руская версія «Ведьмак»). Яе запісаў народны ансамбль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту «Тутэйшая Шляхта», у іх выкананні песня атрымала назву «Ведзьмару дайце талер».

Месяц таму гурт выклаў дэма-версію песні ў жывым выкананні, відэа за некалькі дзён набрала больш за 20 тысяч праглядаў і сотні пазітыўных водгукаў, але былі і нараканні, што запіс не якасны і не ўсе словы чутны.

Пры падтрымцы Symbal.by ансамбль «Тутэйшая Шляхта» запісаў студыйную версію песні і зняў кліп у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Спампаваць песню можна ў нашым тэлеграм-канале.

Бліжэйшы выступ «Тутэйшай Шляхты» і акустычная канцэртная прэзентацыя песні «Ведзьмару дайце талер» адбудуцца на свяце «Мова Фэст», якое пройдзе 22 лютага ў культурным хабе «ОК16» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27). Падрабязная праграма на movafest.by.

Распавядае аўтар перакладу, ўдзельнік гурта і супрацоўнік Symbal.by Дзяніс Сцяпура:

«У студзені, калі на Netflix выйшаў серыял The Witcher, наш сябар Ахрэм Белабровік прапанаваў ансамблю зрабіць кавер на вірусную песню пра ведзьмара. Ідэя нам спадабалася, мы вырашылі трохі пахуліганіць і літаральна за некалькі дзён зрабілі пераклад, музычную аранжыроўку і выканалі песню ў дэма-відэа ў якасці жарту. За аснову перакладу былі ўзятыя як англамоўны арыгінал, так і моўныя версіі нашых славянскіх краін-суседзяў.

Мы не ставілі перад сабой задачу зрабіць дакладны пераклад з арыгіналу, а вырашылі стварыць мастацкі варыянт па матывах, які б лёгка клаўся на ноты і ўспрымаўся слухачамі. Пры гэтым мы імкнуліся ўдыхнуць у твор трохі беларускага нацыянальнага каларыту і шляхецкага духу — менавіта так у словах песні з’явіўся той самы талер. Нечакана для нас саміх гэты музычны жарт выбухнуў у медыяпрасторы, а дэма-відэа апублікавалі шматлікія навінавыя парталы.

Відэа набрала толькі на нашым ютуб-канале больш за 20 тысяч праглядаў, а было яшчэ і шмат самастойных перазаліваў і сотні каментароў з просьбай зрабіць студыйную версію кавера. Студыйную працу і здымкі кліпа мы правялі ў рэкордныя два тыдні, і сёння радыя зрабіць усім суайчыннікам падарунак да Дня роднай мовы. Спявайма разам!»

Тэкст песні

Калі ваш сціплы бард
Адпачываў ад спраў,
З Рывійскім Геральтам
Ён песню спяваў.

Узняўся Белы Воўк
І распачаў двубой
З напышлівым чортам
І эльфаў ардой.

Яны прыйшлі за мной
І нарабілі страх,
Разбілі мне лютню
Далі па зубах.

Хацеў той люты чорт
Нас размалоці ў прах
І тут Геральт крыкнуў
Трымай па рагах!

Прыпеў:

Ведзьмару дайце талер,
Адсыпце дукатаў
Адсыпце дукатаў, о-о-о!
Ведзьмару дайце талер,
За добрае плата!

Гатовы ён на край
Сусвету паляцець,
Варожыя зграі
пабіць-адалець.

Ён эльфаў усіх прагнаў
За межы далячынь,
За горы высокія
На вечны спачын.

У вока б’е на раз,
Быў ранены ня раз.
Ён наш вечны сябра,
Заўжды ён за нас.

Спявайма слаўны гімн,
Герою мы свайму.
Ён наш абаронца,
Келіх піва яму!

Прыпеў:

Ведзьмару дайце талер,
Адсыпце дукатаў.
Адсыпце дукатаў, о-о-о!
Ведзьмару дайце талер,
За добрае плата!

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме. ТАА «Сымбаль Бай» не нясе адказнасць за мыты, падаткі на імпарт і іншыя дадатковыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем замоў поштай за мяжой Беларусі.