fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Афлайн-крама і самавываз часова не працуюць.

Мыдастаўляем замовы кур'ерам па Мінску і ўсёй Беларусі,

а таксама поштай за мяжу.

Афлайн-крама і самавываз часова не працуюць.

Мы дастаўляем замовы кур'ерам па Мінску і ўсёй Беларусі, а таксама поштай за мяжу.

Навіны сымбаля
Вольны хор прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»

«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.

У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. Аўтары праекту спадзяюцца, што гэты альбом стане добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі і бліжэйшы час чакае працягу.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі  ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella.

У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў. 

Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music.

Змест альбома і спасылкі на песні на YouTube Music:

Вольны хор — Пагоня,
Вольны хор — Ваяцкі марш («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…»),
Вольны хор — Муры,
Вольны хор — Сцяг,
Вольны хор — Красуня-вясна,
Вольны хор — «Не загаснуць зоркі ў небе…»,
Вольны хор — Дзе мой край,
Вольны хор — Нёман,
Вольны хор — На беразе Волі,
Вольны хор — Развітанне з радзімай,
Вольны хор — Магутны Божа,
Вольны хор — Гэта мы.

Спеўнік хора са словамі і нотамі тут.

Слухайце альбом «Годныя песні» на Яндекс Музыка:

На нашым сайце вы можаце бясплатна спампаваць ці набыць друкаваныя варыянты спеўнікаў з нотамі, акордамі і словамі песняў, якія выконвае «Вольны хор»:

харавы спеўнік «Годныя песні» для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў (менавіта яго выкарыстоўвае для сваіх спеваў ужо легендарны «Вольны хор»),

— першы кішэнны спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік»,

спеўнік «Годныя песні», дзе сабраныя тэксты і акорды песень, якія ўжо разам спяваюць беларусы.

«Вольны хор» таксама вядомы сваімі раптоўнымі выступамі ў нечаканых і публічных месцах. Хор выступаў у метро, вялікіх гандлёвых цэнтрах, Камароўскім рынку, на плошчах і ў часе нядзельных маршаў, у дварах і на акцыях салідарнасці.

Паглядзіце прыклады некаторых выступаў:

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме. ТАА «Сымбаль Бай» не нясе адказнасць за мыты, падаткі на імпарт і іншыя дадатковыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем замоў поштай за мяжой Беларусі.

ДАСТАЎКА ЗА МЯЖУ ДЗЕЙНІЧАЕ ТОЛЬКІ Ў КРАІНЫ МЫТНАГА САЮЗУ ЕАЭС