Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
0
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Вынікі дзіцячага конкурсу чытання вершаў па-беларуску «Вымаўляты»

Symbal.by падвёў вынікі творчага конкурсу «Вымаўляты». Усе конкурсныя працы можна паглядзець на трох інтэрнэт-пляцоўках: YouTube, VK, Facebook.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць у падарунак дзіцячыя беларускамоўныя кнігі, ганаровыя граматы ўдзельнікаў конкурсу і 20% зніжку на замовы на Symbal.by.

6 пераможцаў разам з кнігамі атрымаюць за 1, 2 і 3-е месцы падарункавыя сертыфікаты на 100, 50 і 25 рублёў адпаведна, а таксама ганаровыя граматы са званнем «Вымаўлятка-2017».

1 месца

Паліна Агішава (4 гады) з вершам Янкі Купалы «Спадчына»

2 месца

Уладзіслаў Бурымскі (8 гадоў) з вершам Ніла Гілевіча «Я — беларус» 

Арсенiй Чарняўскі (8 гадоў) з вершам Эдзі Агняцвет «Саўка за сталом»

3 месца

Варвара Бегунова (3 гады) з вершам Васіля Віткі «Коця і Каця»

Iгнат Шуманскi (4 гады) з вершам Артура Вольскага «Коцік»

Дар’я Шульжык (8 гадоў) з вершам Артура Вольскага «Дзеці»

Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей.

Ёсць цудоўнае выданне — першая беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя, якая выдатна падыходзіць для чытання, распавядання, завучвання на памяць твораў беларускай і замежнай літаратуры дзеткамі разам з бацькамі ці вахавацелямі. Гэтая кніга створана напачатку 90-х і ў свой час была рэкамендаваная Міністэрствам адукацыі для ўсіх дзіцячых садкоў Беларусі.

Спампаваць бясплатна кнігу-чытанку ў pdf-фармаце можна тут.

Усе атрыманыя на конкурс відэа будуць размешчаны на Youtube-канале Symbal.by, а таксама апублікавацца ў сацыяльных сетках Symbal.by ў VK і Facebook.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць лёгка запісваць, мантаваць і дасылаць вашыя відэа на конкурс з дапамогай смартфонаў. Для апрацоўкі відэа на тэлефоне раім скарыстацца зручным бясплатным дадаткам «Quik».

comments powered by HyperComments
Зніжкі
Падпісацца
Індывідуальны прадпрымальнік Белавус Павел Мікалаевіч, УНП: 691764397. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 691764397 ад 12.05.2014 г., выдадзена Мінскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 02.03.2017 г.Офіс: г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Юрыдычны адрас: аг. Ратамка, вул. Друкаваная, 16-2.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com
Яндекс.Метрика