Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
0
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 11:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 11:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Як зрабіць замову на сайце? Пакрокавая інструкцыя.

На нашым сайце вы можаце зрабіць замову анлайн, і мы даставім яе кур’ерам у любую кропку Беларусі або поштай за мяжу. Для таго, каб зрабіць замову, вам трэба:

1. Знайсці неабходны вам тавар. Зрабіць гэта можна, скарыстаўшыся рубрыкамі сайта або праз пошук (іконка лупыў верхнім правым куце).

2. Абраць неабходныя параметры (калі гэта патрэбна) і колькасць тавара на яго старонцы.

3. Націснуць кнопку «У кошык».

4. Калі вы хочаце працягнуць пакупкі, націсніце адпаведную кнопку ў акенцы, якое адкрыецца пры дадаванні тавара. Калі вы ўжо зрабілі ўсе пакупкі і хочаце перайсці да афармлення замовы, націсніце «Аформіць замову».

5. Перайсці на старонку афармлення замовы можна ў любы момант, націснуўшы іконку торбыў верхнім правым куце экрана.

6. На старонцы афармлення замовы можна выдаліць непатрэбныя тавары (калі вы перадумалі) ці памяняць іх колькасць. Калі вы маеце промакод, увядзіце яго ў адпаведнае поле і націсніце «Ужыць промакод»

7. Сайт аўтаматычна падлічвае суму вашай замовы. Націсніце кнопку «Аформіць замову за … руб», калі вы ўпэўненыя, што абралі ўсе неабходныя вам тавары.

8. На старонцы, што адкрыецца, абярыце патрэбны вам спосаб дастаўкі.


 

Магчымыя спосабы дастаўкі

• Самавывазам з нашага офісу (пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430) бясплатна;

• Дастаўка кур’ерам па Мінску — 5 рублёў;

• Дастаўка кур’ерам па Беларусі («Наша Пошта») — 5 рублёў;

• Бясплатная дастаўка кур’ерам па Мінску і Беларусі — бясплатна, дзейнічае пры замове на суму ад 55 рублёў;

• Дастаўка поштай па ўсім свеце — кошт залежыць ад вагі пасылкі.


9. Запоўніце ўсе палі ў раздзеле «Дэталі аплаты». Увага! Абавязкова ўкажыце сваё імя па бацьку — гэта патрэбна для кур’ерскай службы.

10. Абярыце зручны вам спосаб аплаты.

11. Пераправерце яшчэ раз усе дадзеныя. Калі вы ўпэўненыя, што ўсе яны правільныя, націскайце «Пацвердзіць замову».

 12. Віншуем: замова зроблена!

Вы будзеце праінфармаваны пра тое, што ваша замова прынята, SMS-паведамленнем і лістом на электронны адрас. Таксама вы атрымаеце паведамленне, калі замова будзе сфармавана ці адпраўлена.

Калі вы зарэгістраваныя на сайце, вы можаце заўжды праглядзець спіс сваіх замоваў у асабістым кабінеце. Каб туды патрапіць, націсніце іконку чалавечка  ў верхнім правым куце сайта.

— —

Калі ў вас усё адно ўзніклі праблемы, вы можаце звярнуцца да анлайн-кансультанта ці патэлефанаваць на нумарах:

+375 (29) 177-35-18 (velcom), +375 (33) 357-35-18 (МТС).

comments powered by HyperComments
Зніжкі
Падпісацца
Індывідуальны прадпрымальнік Белавус Павел Мікалаевіч, УНП: 691764397. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 691764397 ад 12.05.2014 г., выдадзена Мінскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 02.03.2017 г.Офіс: Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, оф. 430.Юрыдычны адрас: аг. Ратамка, вул. Друкаваная, 16-2.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com

УВАГА! Змяніўся адрас нашай крамы. Цяпер мы знаходзімся: г. Мінск, пр-т Машэрава, 18

Яндекс.Метрика